-
Царкоўнай рабоце ў абарону жыцця і сям'і прысвяцілі заключнае пасяджэнне Калядных чытанняў у Мінску
02 снежня 2019Старшынёй секцыйнага пасяджэння выступіў кіраўнік Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства протаіерэй Павел Сярдзюк, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску.
падрабязна » -
Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў круглы стол у БДМУ
02 снежня 2019У рамках Пятых Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў круглы стол на тэму: «Духоўна-маральнае станаўленне моладзі ў сучасным свеце» ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў цырымонію адкрыцця Пятых Беларускіх Калядных чытанняў
29 лістапада 201929 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыліся Пятыя Беларускія Калядныя чытанні «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі».
падрабязна » -
Абвешчаны конкурс «Калядная батлейка»
29 лістапада 2019Мінская епархія, Лізавецінскі жаночы манастыр у горадзе Мінску і сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы вёскі Лысая Гара Мінскага раёна запрашаюць навучэнцаў і педагогаў нядзельных школ праваслаўных прыходаў Беларусі да ўдзелу ў конкурсе «Калядная батлейка» ў рамках міжнароднага Каляднага фестывалю «Радасць» (21 снежня 2019 — 6 студзеня 2020 года). Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 снежня.
падрабязна » -
Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню Пятых Беларускіх Калядных чытанняў
28 лістапада 201927 лістапада ў прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню Пятых Беларускіх Калядных чытанняў «Вялікая перамога: спадчына і спадчыннікі». Удзел у мерапрыемстве прынялі епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, старшыня аргкамітэта Беларускіх Калядных чытанняў, і протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
У Барысаве адбыліся Калядныя адукацыйныя чытанні Мінскай мітраполіі
27 лістапада 201926 лістапада ў горадзе Барысаве адбылося адкрыццё Калядных адукацыйных чытанняў Мінскай мітраполіі «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі», арганізаваных пры падтрымцы Мінскага абласнога і Барысаўскага раённага выканаўчых камітэтаў, Мінскай, Барысаўскай, Маладзечанскай, Слуцкай епархій.
падрабязна » -
Круглы стол «Актуальныя пытанні праваслаўнага місіянерства ў Беларусі» пройдзе ў Мінску 29 лістапада
27 лістапада 201929 лістапада ў рамках Пятых Беларускіх Калядных чытанняў у Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца круглы стол на тэму «Актуальныя пытанні праваслаўнага місіянерства ў Беларусі». Пачатак круглага стала а 18:00.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася штогадовая Міжнародная навуковая канферэнцыя
27 лістапада 201926 лістапада ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця». Форум з'яўляецца адным з важнейшых навуковых мерапрыемстваў, якія штогод арганізуюцца ў Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі
27 лістапада 2019Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла зборнік матэрыялаў III Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця», якая праходзіла 15 лістапада 2018 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі. Зборнік прызначаны для выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, спецыялістаў у галіне рэлігіі і рэлігіязнаўства, тэолагаў, багасловаў, культуролагаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, канфесійнай гісторыі і рэлігіязнаўства.
падрабязна » -
26 лістапада 2019
6 снежня ў Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя пройдуць XII Чытанні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі; 1798-1868).
падрабязна » -
26 лістапада 2019
29 лістапада ў Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбудзецца прэзентацыя кнігі «Вячаслаў Багдановіч. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (Мінск, 2019). Кніга ўключае выбраныя публікацыі розных гадоў вядомага беларускага праваслаўнага дзеяча, члена Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы 1917-1918 гадоў і сенатара парламента Польскай Рэспублікі двух скліканняў В. В. Багдановіча (1878 — 1939?).
падрабязна » -
26 лістапада 2019
19 лістапада прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт Аляксандр Валер'евіч Слесараў наведаў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСІ) і сустрэўся з яго кіраўніцтвам на чале з дырэктарам Алегам Сяргеевічам Макаравым.
падрабязна » -
Адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ
26 лістапада 201926 лістапада пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося чарговае пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
падрабязна » -
З 29 па 30 лістапада адбудуцца Пятыя Беларускія Калядныя чытанні
26 лістапада 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29-30 лістапада пройдуць пятыя Беларускія Калядныя чытанні «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі». Заяўкі на ўдзел і матэрыялы дакладаў прымаюцца да 20 лістапада.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі адбылася VII адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»
24 лістапада 2019У працы форуму прынялі ўдзел выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, сярэдніх школ Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей, клірыкі Мінскай і Навагрудскай епархій.
падрабязна »