Беларускі Экзархат

Магілёўская епархія

З 2002 года кіраўніком Магілёўскай епархіі, яе правячым архіерэем з'яўляецца архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

Органам кіравання епархіяй, згодна са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы, з'яўляецца епархіяльны савет. Старшынёй епархіяльнага савета з'яўляецца кіраўнік Магілёўскай епархіі, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. Таксама ў склад епархіяльнага савета ўваходзяць:

  1. протаіерэй Генадзь Пацэвіч - сакратар епархіяльнага ўпраўлення
  2. протаіерэй Вячаслаў Івашкевіч
  3. свяшчэннаінак Інакенцій
  4. протаіерэй Мікалай Змушко
  5. протаіерэй Сергій Лабада
  6. свяшчэннік Уладзімір Рыбакоў
  7. протаіерэй Мікалай Астапчук

У склад епархіяльнага суда ўваходзяць:

  1. Протаіерэй Андрэй Купцоў
  2. Протаіерэй Раман Выгоўскі
  3. Протаеірэй Георгій Сакалоў
  4. Протаіерэй Аляксандр Ралюк
  5. Свяшчэннік Дзімітрый Кушнер

Духаўніком епархіі з'яўляецца протаіерэй Мікалай Кавалёў.

Выканаўча-распарадчым органам епархіі, які знаходзяцца пад непасрэдным кіраўніцтвам епархіяльнага архірэя, з'яўляецца епархіяльнае ўпраўленне, якое мае сваю канцылярыю, бухгалтэрыю, архіў і іншыя дапаможныя аддзелы, якія забяспечваюць разнастайныя віды епархіяльнай дзейнасці.

Епархія падзяляецца на парафіяльныя акругі на чале з благачыннымі, якія прызначаюцца епархіяльным архіерэем. Сёння ў Магілёўскай епархіі 6 парафіяльных акруг.

Магілёўская епархія аб'ядноўвае 77 прыходаў (якія маюць юрыдычную рэгістрацыю) і 2 манастыры (1 мужчынскі і 1 жаночы). У Магілёўскай епархіі здзяйсняюць служэнне святароў — 77 , дыяканаў — 7.