Беларускі Экзархат

Слуцкая епархія

Правячы архіерэй:

Антоній, епіскап Слуцкі і Салігорскі

Дата стварэння:

23 кастрычніка 2014 г.

Апісанне:

Уваходзіцьу склад Мінскай мітраполіі Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату

Заснавана рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 г. (журнал № 93) шляхам вылучэння са складу Мінскай епархіі. Уключана ў склад Мінскай мітраполіі Беларускага Экзархату. Рашэнне Свяшчэннага Сінода было прынята на падставе зварота Сінода Беларускага Экзархату ад 22 верасня 2014 года (журнал № 47)  з прапановай аб утварэнні новых епархій у межах Мінскай вобласці.

Аб'ядноўвае прыходы ў межах Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Епархіяльнаму архіерэю Сінод пастанавіў мець тытул «Слуцкі і Салігорскі».

Епіскапам Слуцкім і Салігорскім аьраны архімандрыт Антоній (Даронін), клірык Мінскай епархіі.

Кафедральныя саборы:

Міхайлаўскі кафедральны сабор горада Слуцка. Адрас: 223610, Мінская вобласць, Слуцкі раён, г. Слуцк, вул. Сацыялістычная 90. Тэлефоны: +375-1795-24501, +375-1795-24601, +375-1795-22577 — факс

Кафедральны сабор Нараджэння Багародзіцы горада Салігорска (прыход сабора Ражджаства Хрыстовага). Адрас: 223710, Мінская вобласць, Салігорскі раён, г. Салігорск, вул. К. Заслонава 49. Тэлефон: +375-1742-60655

Благачынні і благачынныя:

Клецкае (16 прыходаў) — протаіерэй Мацвей Белавус

Капыльскае (17 прыходаў) — протаіерэй Сергій Чарны

Любанскае (11 прыходаў) — іерэй Віктар Мельнікаў

Нясвіжскае (15 прыходаў) — протаіерэй Аляксандр Данчанка

Слуцкае (17 прыходаў) — протаіерэй Міхаіл Вейга

Салігорскае (13 прыходаў) — протаіерэй Мікалай Розаў

Старадарожскае (7 прыходаў) — протаіерэй Ігар Кручко

Агульная колькасць прыходаў: 96; храмаў — 88.

У епархіі здзяйсняюць служэнне: 68 клірыкаў (65 святароў і 3 дыякана)

Манастыры:

Жаночы манастыр у гонар праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай горада Слуцка. Адрас манастыра: 223609, Мінская вобласць, Слуцкі раён, г. Слуцк, вул. Старадарожская 22. Тэлефон: +375-1795-20977

Афіцыйны сайт епархіі:

www.sluck-eparchiya.by

E-mail:

info@sluck-eparchiya.by