-
Мінская духоўная акадэмія аб'яўляе набор у магістратуру і аспірантуру на 2020/2021 навучальны год
24 чэрвеня 2020Дакументы прымаюцца з 1 па 10 ліпеня. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй дакументы могуць быць пададзены ў электронным выглядзе. Арыгіналы дакументаў падаюцца і прад'яўляюцца ў дзень прыёмных выпрабаванняў перад іспытам.
падрабязна » -
Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор абітурыентаў на 2020/2021 навучальны год
23 чэрвеня 2020Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор абітурыентаў на 2020/2021 навучальны год на багаслоўска-пастырскае, рэгенцкае, іканапіснае і завочнае аддзяленні. Дакументы прымаюцца з 29 чэрвеня па 7 жніўня 2020 года.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай акадэміі прайшлі папярэднія абароны магістарскіх дысертацый
11 чэрвеня 2020Па выніках абмеркавання да абароны было дапушчана 5 магістарскіх дысертацый па спецыялізацыі «Біблеістыка», 14 магістарскіх дысертацый па спецыялізацыі «Царкоўная гісторыя і царкоўна-практычныя дысцыпліны» (4 на вочным і 10 на завочным аддзяленнях), 6 магістарскіх дысертацый па спецыялізацыі «Апалагетыка».
падрабязна » -
4 чэрвеня адбудзецца анлайн-прэзентацыя новай кнігі пра гісторыю Жыровіцкага манастыра
01 чэрвеня 2020Афіцыйная прэзентацыя кнігі протадыякана Паўла Бубнова «Міласці крыніца: Жыровіцкая цудатворная ікона Божай Маці і Жыровіцкая Успенская абіцель у 1470-1618 гг.» пройдзе ў прамым эфіры на YouTube-канале Мінскай духоўнай семінарыі 4 чэрвеня ў 12:00»
падрабязна » -
Выйшла ў свет энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым пакровам»
21 мая 2020З даўніх часоў Жыровічы шанаваліся як святое месца на карце Беларусі. Пакланіцца Жыровіцкай іконе Божай Маці прыходзілі не толькі беларусы, але і людзі з іншых краін, розных саслоўяў, у тым ліку польскія каралі і вялікія князі літоўскія Уладзіслаў IV, Ян Казімір, Ян III Сабескі і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Сведкамі многіх войнаў, якія ведала беларуская зямля, сталі сцены Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра. Сёння Жыровічы — гэта аграгарадок, дзе захоўваюцца традыцыі мінулага і робіцца ўсё для стабільнай сучаснасці і будучыні. Тут размяшчаюцца Жыровіцкі Успенскі манастыр, Мінская духоўная семінарыя і Жыровіцкі аграрна-тэхнічны каледж.
падрабязна » -
21 мая 2020
15 мая на працягу ўсяго дня праходзіла анлайн-канферэнцыя XVI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, прысвечаных 500-годдзю Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі.
падрабязна » -
19 мая 2020
У выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі выйшла кніга протадыякана Паўла Бубнова «Міласці крыніца: Жыровіцкая цудатворная икона Божай Маці і Жыровіцкая Успенская абіцель у 1470-1618 гг.».
падрабязна » -
XXVI Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні пераносяцца на восень 2020 года
13 мая 2020У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй правядзенне IV Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў «Місія Царквы ў пераломныя моманты гісторыі. Да 75-годдзя Вялікай Перамогі», запланаванае на 26-28 мая, пераносіцца на кастрычнік 2020 года.
падрабязна » -
У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшла новая манаграфія па біблеістыцы
13 мая 2020Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла манаграфію А. А. Тарасенка «Пасланне Іакава. Галахічная энцыкліка іерусалімскага «епіскапа» і яўрэйскі свет пачатку новай эры».
падрабязна » -
Выйшаў чарговы нумар біблейскага альманаха «Скрыжалі»
25 красавіка 2020Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі апублікавала дзевятнаццаты нумар біблейскага альманаха «Скрыжалі». Нумар выдадзены ў серыі «Новазапаветныя даследаванні» па рэкамендацыі кафедры біблеістыкі багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
Выйшаў новы нумар навуковага часопіса «Працы Мінскай духоўнай акадэміі»
25 красавіка 2020Выданне арыентавана на праваслаўных святароў і міран, выкладчыкаў і студэнтаў багаслоўскіх навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, царкоўнай гісторыі, кананічнага права і іншых напрамкаў царкоўнай навукі.
падрабязна » -
Мінская духоўная акадэмія зачынена на каранцін
23 красавіка 2020У сувязі з нябяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй Мінская духоўная акадэмія і храм свяціцеля Кірыла Тураўскага зачынены да 10 мая. Па нядзелях духавенствам храма без удзелу прыхаджан будзе здзяйсняцца Літургія. Імёны для памінання можна адправіць праз СМС, Viber, Telegram або WhatsApp на нумар +375-25-7404819.
падрабязна » -
26 сакавіка 2020
Праграму супрацоўніцтва падпісалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і Ігар Васільевіч Карпенка, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Архіепіскап Магілёўскі Сафроній прыняў удзел у канферэнцыі «Духоўна-этычныя праблемы медыцыны»
18 сакавіка 2020Мерапрыемства, арганізаванае Магілёўскім абласным упраўленнем аховы здароўя і Магілёўскім епархіяльным духоўна-асветніцкім цэнтрам у гонар свяціцеля Георгія (Каніскага), было прысвечана 75-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
падрабязна » -
У Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школаў Беларускага Экзархату
14 сакавіка 202014 сакавіка па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у будынку нядзельнай школы Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархату.
падрабязна »