- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Мінскай духоўнай семінарыі адбылася VII адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі»
24 лістапада 201922-23 лістапада 2019 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбылася VII адкрытая канферэнцыя «Духоўнасць. Маральнасць. Традыцыі» (з рэспубліканскім удзелам). Арганізатарамі форуму выступілі Мінская духоўная семінарыя, Упраўленне каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» (МГІРА) і МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».
Асноўнымі задачамі канферэнцыі арганізатары бачылі абмеркаванне пытанняў, звязаных з маральным станам сучаснага грамадства, выхаваўчым патэнцыялам хрысціянскіх традыцый, фарміраваннем культуры камунікацыі ў аспекце духоўна-маральнага выхавання, роляй праваслаўных каштоўнасцяў у духоўным і маральным станаўленні асоб дзяцей і моладзі, трансляцыяй духоўна-маральных каштоўнасцяў у вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці, фарміраваннем светапоглядных пазіцый навучэнцаў у выхаваўчай прасторы класа і ўстановы адукацыі.
У працы форуму прынялі ўдзел выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, сярэдніх школ Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцей, клірыкі Мінскай і Навагрудскай епархій.
Перад пачаткам мерапрыемства ў Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся малебен, які здзейснілі старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі і выкладчыкі семінарыі ў свяшчэнным сане.
Затым у актавай зале семінарыі пачалося пленарнае пасяджэнне. У пачатку працы форуму іерэй Святаслаў Рагальскі звярнуўся да прысутных з прывітальным словам.
У рамках пленарнага пасяджэння выступілі дакладчыкі:
- Стрэнкоўскі Сяргей Пятровіч, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі, першы прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі — «Рамонты Жыровіцкага манастыра ў другой палове XIX стагоддзя»;
- Пахвалёная Аліна Казіміраўна, настаўнік ДУА «Гімназія № 25 г. Мінска» — «Праваслаўнае краязнаўства як адна з форм патрыятычнага выхавання вучняў (з вопыту работы)»;
- Арнаутава Вікторыя Алегаўна і Паўловіч Аліна — даследчы праект «Ікона як феномен духоўнай і мастацкай культуры Беларусі»;
- Ангелоўская Марыя, Рагальскі Максіміліян, навучэнцы ДУА Гімназія № 11 г. Мінска « Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр у гісторыі Беларусі».
Пасля непрацяглага перапынку работа канферэнцыі працягнулася ў рамках секцый. Мадэратарам секцыі «Духоўна-маральныя каштоўнасці ў фарміраванні і развіцці падрастаючай асобы» выступіла Т. В. Дзяруга, метадыст упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі». У межах гэтай секцыі выступілі дакладчыкі:
- Пазнякова Валянціна Васільеўна, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Мінска» — «Конкурсна-выставачная дзейнасць як сродак далучэння навучэнцаў да культурнай спадчыны роднага краю»;
- Куцак Вольга Міхайлаўна, ДУА «Сярэдняя школа № 66 г. Мінска» — «Духоўнае выхаванне вучняў сярэдняй школы праз урокі беларускай літаратуры»;
- Шоць Алеся Уладзіміраўна, педагог-псіхолаг ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска» — «Сям'я — аснова духоўна-маральнага станаўлення асобы дзіцяці»;
- Яфімава Святлана Георгіеўна, настаўнік ДУА «Гімназія № 18 г. Мінска» — «Духоўнае выхаванне вучняў сродкамі беларускага традыцыйнага фальклору»;
- Ціцянкова Галіна Пятроўна, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 68 г. Мінска» — «Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў 1-4 класаў сродкамі фальклорных спектакляў і святых»;
- Ананіч Анжаліка Канстанцінаўна, намеснік дырэктара ДУА «Ліцэй №1 г. Мінска» — «Духоўна-маральнае выхаванне падлеткаў праз дзейнасць кантэнт-платформы "Сям'я — каўчэг шчасця"»;
- Кузняцова Святлана Юр'еўна, настаўнік ДУА «Гімназія № 15 г. Мінска» — «Сістэма работы настаўнікаў факультатыўных заняткаў музычнай накіраванасці па духоўна-маральнаму развіццю асобы навучэнцаў»;
- Забаўская Таццяна Томасаўна, прыёмная маці, педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 199 г. Мінска» — «Шматдзетныя і прыёмныя сем'і. Душэўнасць, выгада, стаўленне грамадства»;
- Маркевіч Валянціна Леанардаўна, Кулеш Ганна Іванаўна, настаўніцы ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Ліды» — «Фарміраванне духоўна-маральнай асобы, грамадзяніна і патрыёта праз працу сямейнага клуба»;
- Кавальчук Святлана Іванаўна, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 68 г. Мінска» — «Выкарыстанне магчымасцей вучэбнага прадмета «Музыка» ў выхаванні духоўна развітай асобы грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы».
Мадэратарам секцыі «Праваслаўная культура як аснова духоўна-маральнага выхавання асобы навучэнца» выступіла Ю. В. Русаковіч, метадыст упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў МГІРА. У рамках секцыі выступілі дакладчыкі:
- Паўловіч Аліна Аляксандраўна, студэнтка УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка» — «Адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам апяваць Прачыстае Імя Тваё»;
- Кісель Вольга Васільеўна, Касцюкевіч Алена Васільеўна, настаўнікі ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна — «Святы, які побач... (з вопыту работы)»;
- Малініна Любоў Янакаўна, сацыяльны педагог СПЦ Партызанскага раёна г. Мінска — «Павышэнне духоўна-маральнай культуры законных прадстаўнікоў па пераадоленню праблем сямейнага недабрабыту ў супрацоўніцтве з БПЦ»;
- Шэлест Вольга Генадзьеўна, настаўнік ДУА «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга гімназія № 50 г. Мінска» — «Выхаваўчы патэнцыял хрысціянскіх традыцый»;
- Кацкель Вольга Уладзіміраўна, настаўнік-дэфектолаг ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Івацэвічы» — «Асновы праваслаўнай культуры як сродак захавання духоўных і маральных каштоўнасцяў»;
- Валаская Алена Васільеўна, настаўнік ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Івацэвічы» — «Праваслаўнае краязнаўства як крыніца духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў»;
- Татур-Вакула Святлана Іванаўна, педагог — арганізатар ДУА «Сярэдняя школа № 122 г. Мінска» — «Жывое месца» (з вопыту работы);
- Туркіневіч Ірына Віктараўна, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Івацэвічы — «Азбука Праваслаўя»;
- Навічонак Ганна Іванаўна, прыёмная маці, супрацоўнік упраўлення адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска, член гарадскога клуба прыёмных бацькоў «Вулей» — «Духоўна-маральнае выхаванне ў прыёмнай сям'і»;
- Казакова Сняжана, вучаніца ДУА «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» — «Традыцыі маёй сям'і».
Паралельна з працай секцыі ў зале пасяджэнняў Вучонага савета прайшоў круглы стол «Магчымасці і перспектывы духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў ва ўмовах асобасных і сацыяльных кампетэнцый». Кіравалі работай круглага стала святар Святаслаў Рагальскі і М. М. Захожая.
Сертыфікаты ўсім удзельнікам уручыў рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.
Для ўдзельнікаў форуму былі праведзены аглядныя экскурсіі па Жыровіцкай абіцелі і па царкоўна-археалагічнаму музею Мінскай духоўнай школы.
Па матэрыялах працу форуму запланавана выданне зборніка дакладаў.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.