-
Адбылася ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
04 ліпеня 20193 ліпеня ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшла ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 епархій Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
Праваслаўна-краязнаўчыя чытанні «Да вытокаў сваіх вяртаемся» прайшлі ў Пінску
02 ліпеня 201928 чэрвеня па благаславенню архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі» Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі адбыліся Пятыя праваслаўна-краязнаўчыя чытанні «Да вытокаў сваіх вяртаемся».
падрабязна » -
Выйшаў чарговы нумар «Весніка Сінадальнага цэнтра сектазнаўства»
02 ліпеня 2019У пачатку нумара традыцыйна прадстаўлены анонсы канферэнцый, прысвечаных тэме сектазнаўства ці маючых асобныя секцыі па тэме нетрадыцыйных рэлігійных рухаў. У дадзеным выпуску апублікавана некалькі артыкулаў, якія прапануюць крытэрыялогію вызначэння навукі і псеўданавукі.
падрабязна » -
29 чэрвеня 2019
29 чэрвеня ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыліся аб'яднаныя выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
падрабязна » -
28 чэрвеня 2019
Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы запрашае да ўдзелу ў інтэрнэт-конкурсе метадычных распрацовак у галіне рэлігійнай адукацыі і духоўна-маральнага выхавання «Скарбніца мудрасці». Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 лістапада.
падрабязна » -
Лекцыя «Як правільна любіць сябе?» адбудзецца ў Мінскай духоўнай акадэміі 1 ліпеня
27 чэрвеня 2019На астатак лета асветніцкія курсы «Святло Праваслаўя» пры МінДА сыходзяць на канікулы, але ў выглядзе выключэння ў наступныя два месяцы адбудуцца 2-3 лекцыі з цікавымі гасцямі. Першая з іх пройдзе ўжо 1 ліпеня. Вядомы праваслаўны псіхолаг Марына Філонік (Масква) выступіць на тэму «Як правільна любіць сябе? Самаацэнка, пакора і асуджэнне».
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
26 чэрвеня 201926 чэрвеня пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
26 чэрвеня 2019Вучоны савет, у прыватнасці, прыняў рашэнне даць магчымасць навучання ў магістратуры і аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі асобам жаночага полу. У сувязі з гэтым, пачынаючы з бягучага года, да ўступных выпрабаванняў у Акадэміі будуць дапускацца асобы абодвух палоў.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай семінарыі
25 чэрвеня 201925 чэрвеня ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны Акт. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і епискапа Бараўлянскага Ігнація, вікарыя Мінскай епархіі.
падрабязна » -
У Доме Каніскага абмеркавалі ўзаемадзеянне Магілёўскай епархіі з установамі адукацыі
25 чэрвеня 2019У круглым стале «Узаемадзеянне Беларускай Праваслаўнай Царквы з установамі адукацыі: вопыт, праблемы, перспектывы развіцця» ўдзельнічалі прадстаўнікі Магілёўскай епархіі і класныя кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці.
падрабязна » -
Вучоны савет Мінскай духоўнай семінарыі падвёў вынікі 2018/2019 навучальнага года
25 чэрвеня 2019У Мінскай духоўнай семінарыі пад старшынствам рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі падведзены вынікі 2018/2019 навучальнага года.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў выпускныя ўрачыстасці Мінскага духоўнага вучылішча
22 чэрвеня 201922 чэрвеня ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся ўрачысты выпускны Акт Мінскага духоўнага вучылішча.
падрабязна » -
18 чэрвеня 2019
Збор царкоўна-археалагічнага музея Мінскай духоўнай семінарыі папоўніўся новымі экспанатамі, перададзенымі настаяцелем Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэем Георгіем Латушкам.
падрабязна » -
III чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча адбыліся ў Мінскай духоўнай акадэміі
13 чэрвеня 201913 чэрвеня ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшла навукова-практычная канферэнцыя «III чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага». Арганізатарам форуму выступіла кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін.
падрабязна » -
10 чэрвеня 2019
Для МінДС памяць аб свяшчэннамучаніку мітрапаліце Пятры мае асаблівую значнасць. На працягу дзесяці гадоў, з 1896 па 1906 гады, будучы свяціцель узначальваў Жыровіцкае духоўнае вучылішча. Вынікам працы П. Ф. Палянскага стала рашэнне Вучылішчнага камітэта пры Свяцейшым Сінодзе аб прызнанні вучылішча прыкладным па пастаноўцы вучэбнай і выхаваўчай працы.
падрабязна »