-
Адкрыты набор удзельнікаў на Дзявяты рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць»
07 чэрвеня 2019Да ўдзелу запрашаюцца праваслаўныя маладыя людзі не маладзейшы за 17 гадоў, неабыякавыя да праблем бліжніх і жыцця Праваслаўнай Царквы, якія цікавяцца багаслоўем і жадаюць атрымаць веды па арганізацыі місіянерскага і сацыяльнага служэння. Прыём заявак да 2 ліпеня.
падрабязна » -
У Мінскай духоўнай семінарыі адбылася сустрэча студэнтаў з праваслаўнай моладдзю з ЗША
06 чэрвеня 20193-4 чэрвеня па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, група праваслаўнай моладзі з ЗША на чале з намеснікам старшыні Сінадальнага аддзела па працы з моладдзю РПЦЗ протаіерэем Андрэем Сомерам пабывала ў Мінскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
05 чэрвеня 2019
4 чэрвеня ў Вучэбным камітэце Рускай Праваслаўнай Царквы прайшло першае пасяджэнне Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій.
падрабязна » -
05 чэрвеня 2019
Арганізатарам навуковага форуму, які адбыўся 10 мая 2018 года, выступіла кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 39 дакладчыкаў, якія прадстаўлялі Мінскую духоўную акадэмію, Мінскую духоўную семінарыю, Інстытут тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
03 чэрвеня 20193 чэрвеня 2019 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.
падрабязна » -
У сталіцы Беларусі адбыліся юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
01 чэрвеня 201930-31 мая ў горадзе Мінску адбыліся Юбілейныя XXV міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры». Форум сабраў разам больш за 100 удзельнікаў з розных краін.
падрабязна » -
Мінская духоўная акадэмія аб'яўляе набор у магістратуру і аспірантуру на 2019/2020 навучальны год
29 мая 2019Дакументы прымаюцца ў перыяд з 1 па 11 ліпеня ў Мінскай духоўнай акадэміі па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27, вучэбна-метадычны аддзел. Экзамены праводзяцца з 15 па 18 ліпеня. Пачынаючы з бягучага года, да ўступных выпрабаванняў у Акадэміі будуць дапускацца асобы абодвух палоў.
падрабязна » -
Актавы дзень адзначылі ў Віцебскай духоўнай семінарыі
28 мая 2019У дзень памяці святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, вучыцеляў Славянскіх, сакратар Віцебскай епархіі протаіерэй Уладзімір Рэзановіч узначаліў Бажэственную літургію ў Кірыла-Мяфодзіеўскім храме Віцебскай духоўнай семінарыі.
падрабязна » -
Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор абітурыентаў на 2019/2020 навучальны год
28 мая 2019Мінская духоўная семінарыя аб'яўляе набор абітурыентаў на 2019/2020 навучальны год на багаслоўска-пастырскае, рэгенцкае, іканапіснае і завочнае аддзяленні. Дакументы прымаюцца з 1 ліпеня па 9 жніўня 2019 года.
падрабязна » -
Юбілейным канцэртам адзначыла сваё 30-годдзе Мінскае духоўнае вучылішча
27 мая 2019У сталічнай канцэртнай зале «Верхні горад» адбыўся юбілейны святочны канцэрт, прысвечаны 30-годдзю Мінскага духоўнага вучылішча. За трыццаць гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала сотні спецыялістаў, якія нясуць послух у розных сферах царкоўнай дзейнасці.
падрабязна » -
30-31 мая ў Мінску пройдуць юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
24 мая 201930-31 мая ў горадзе Мінску адбудуцца юбілейныя ХХV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры». Рэгістрацыя для ўдзелу ў форуме працягнецца да 5 мая ўключна.
падрабязна » -
У Інстытуце тэалогіі БДУ адкрыецца выстаўка 15-гадовага Мікіты Кулікова
22 мая 2019Мікіта Віктаравіч Кулікоў нарадзіўся 21 кастрычніка 2003 года ў Мінску. Юны беларускі мастак, выхаванец гімназіі-каледжа мастацтваў імя В. А. Ахрэмчыка, вучань мастацкай майстэрні жывапісу, малюнка, кампазіцыі Уладзіміра Рыгоравіча Сайко. Мікіта з'яўляецца шматразовым прызёрам міжнародных і рэгіянальных пленэраў. Прыняў удзел у мностве выставак, у тым ліку і персанальных. Карціны мастака знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, а таксама ў многіх краязнаўчых музеях краіны.
падрабязна » -
22 мая 2019
Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства і МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"» 24 мая правядуць практычны семінар-трэнінг для прайшоўшых або перажываючых развод «Духоўная, псіхалагічная і юрыдычная дапамога сем'ям у сітуацыі разводу».
падрабязна » -
19 мая 2019
13 чэрвеня кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі праводзіць навукова-практычную канферэнцыю «III Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага». Прыём заявак на ўдзел да 10 чэрвеня.
падрабязна » -
16 мая 2019
15 мая ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося нарада рэктараў і прарэктараў духоўных школ Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна »