Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі ўзначаліў першае пасяджэнне Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета

05 чэрвеня 2019

top.jpg

4 чэрвеня 2019 года ў Вучэбным камітэце Рускай Праваслаўнай Царквы прайшло першае пасяджэнне Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій.

У пасяджэнні, якое ўзначаліў старшыня савета, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі прафесар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры архімандрыт Сергій (Акімаў), прынялі ўдзел старшыня Вучэбнага камітэта протаіерэй Максім Казлоў і прарэктар па навукова-багаслоўскай рабоце Маскоўскай духоўнай акадэміі протаіерэй Аляксандр Задорнаў. Прысутнічалі 24 члены Савета.

Архімандрыт Сергій павіншаваў члена савета, рэктара Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі епіскапа Пецяргофскага Серафіма з чарговай гадавінай архіерэйскай хіратоніі. Затым з прывітальным словам выступіў протаіерэй Максім Казлоў.

Старшыня савета расказаў аб асаблівасцях стварэння і арганізацыі дзейнасці Аб'яднанага доктарского дысертацыйнага савета.

23 студзеня гэтага года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл благаславіў стварэнне Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета на базе Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій і зацвердзіў яго састаў. У цяперашні час у Савет уваходзяць 30 членаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Казані, Самары, Пензы, Каломны, Венецыі (Італія), а таксама сакратар.

18 сакавіка Свяцейшы Патрыярх зацвердзіў Палажэнне аб Аб'яднаным доктарскім дысертацыйным Савеце Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій, а 4 красавіка — састаў кіраўніцтва Савета. Старшынёй Савета быў прызначаны рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), намеснікам старшыні — доктар культуралогіі Дз. У. Макараў, сакратаром — дацэнт МДА П. К. Дабрацветаў.

Аб'яднаны доктарскі дысертацыйны савет з'яўляецца другім па часе стварэння доктарскім Саветам у Рускай Праваслаўнай Царкве пасля Агульнацаркоўнага доктарскага дысертацыйнага савета, які быў зацверджаны ў 2011 годзе рашэннем Свяцейшага Патрыярха як агульны савет для ўсіх навукова-акадэмічных устаноў Рускай Праваслаўнай Царквы. Агульнацаркоўны савет дзейнічае на базе Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры.

15 красавіка ў Вучэбным камітэце Царквы прайшло працоўнае пасяджэнне кіраўніцтва Аб'яднанага доктарскага дысертацыйнага савета Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Мінскай духоўных акадэмій з удзелам протаіерэя Максіма Казлова. У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з арганізацыяй пачатку працы дысертацыйнага савета, інфармацыйным забеспячэннем яго дзейнасці, былі вызначаны тэрміны падачы заявак на замацаванне тэм доктарскіх дысертацый у 2019 годзе. Было прынята рашэнне аб ажыццяўленні прыёму заявак у 2019 годзе ў два этапы — да 1 чэрвеня і да 15 верасня.

На сайтах духоўных акадэмій павінны быць створаны адпаведныя раздзелы, якія асвятляюць дзейнасць доктарскага савета.

Згодна з Палажэннем, выдаткі, звязаныя з дзейнасцю савета, у тым ліку з удзелам членаў савета і афіцыйных апанентаў у працы савета, нясуць арганізацыі, на базе якіх створаны дысертацыйны савет, пры гэтым пакрыццё расходаў, звязаных з разглядам і абаронай дысертацыі, за кошт суіскальнікаў недапушчальнае.

Пасля выступлення архімандрыта Сергія члены савета прынялі наступныя рашэнні:

  • хадайнічаць перад кіраўніцтвам духоўных акадэмій аб унясенні дапаўненняў у Нормы вучэбнай нагрузкі прафесарска-выкладчыцкага саставу, якія б прадугледжвалі кансультаванне доктарскай дысертацыі, правядзенне экспертызы доктарскай дысертацыі, падрыхтоўку водзыву апанента на доктарскую дысертацыю;
  • замацоўваць дактарантаў за адной з трох акадэмій, пры ўзгадненні з кіраўніцтвам акадэміі, улічваючы месца працы дактаранта, месца працы навуковага кансультанта і іншыя значныя акалічнасці;
  • фінансаванне працы навуковага кансультанта, экспертнай камісіі і апанентаў ажыццяўляць са сродкаў акадэміі, да якой прымацаваны суіскальнік.

Далей члены савета разгледзелі прашэнні аб замацаванні тэм і зацвярджэнні навуковых кансультантаў доктарскіх дысертацый. У адрас савета было накіравана 11 прашэнняў. Па выніках працяглай дыскусіі савет прыняў рашэнне аб замацаванні за суіскальнікамі дзевяці тэм доктарскіх дысертацый, ухваліўшы прапанаваныя кандыдатуры навуковых кансультантаў. Дзве тэмы былі адпраўлены на дапрацоўку, пасля якой яны могуць быць разгледжаны на чарговым пасяджэнні.

Савет замацаваў за суіскальнікамі наступныя тэмы доктарскіх дысертацый:

  • А. У. Данілаў, кандыдат багаслоўя, доктар філасофіі «Развіццё хрысціянскай антрапалогіі ў грэчаскай і лацінскай патрыстыцы II — V стагоддзяў», навуковы кансультант — архімандрыт Сергій (Акімаў), доктар багаслоўя;
  • протаіерэй Аляксандр Задорнаў, кандыдат багаслоўя «Царкоўная юрысдыкцыя: кананічныя прынцыпы і гістарычная практыка», навуковы кансультант — протаіерэй Уладзіслаў Цыпін, доктар багаслоўя, доктар царкоўнай гісторыі;
  • іераманах Сілуан (Нікіцін), кандыдат багаслоўя — «Руская і Фінляндская Праваслаўныя Цэрквы ў ХХ стагоддзі: праблемы ўзаемаадносін», навуковы кансультант — протаіерэй Максім Казлоў, кандыдат багаслоўя;
  • протаіерэй Аляксандр Панічкін, кандыдат багаслоўя — «Санкт-Пецярбургская епархія: праблемы станаўлення ў кантэксце гісторыі Расіі XVIII стагоддзя», навуковы кансультант — протаіерэй Уладзіслаў Цыпін, доктар багаслоўя, доктар царкоўнай гісторыі;
  • Н. В. Піваварава, кандыдат мастацтвазнаўства — «Мікалай Васільевіч Пакроўскі і станаўленне царкоўнай археалогіі ў Расіі ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя», навуковы кансультант — А. К. Піятроўская, доктар гістарычных навук;
  • А. В. Слесараў, кандыдат багаслоўя «Царкоўнае жыццё беларускай эміграцыі ў 1944-1991 гадах: праблемы арганізацыі, юрысдыкцыйных супярэчнасцяў і расколаў», навуковы кансультант — М. В. Шкароўскі, доктар гістарычных навук;
  • іераманах Нікадзім (Хмыраў), кандыдат багаслоўя, кандыдат гістарычных навук — «Праблемы ўнутрыцаркоўнага жыцця Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой у краінах Еўропы ў 1919-1939 гадах», навуковыя кансультанты — М. В. Шкароўскі і С. Л. Фірсаў, доктары гістарычных навук;
  • протаіерэй Дзімітрый Юрэвіч, кандыдат багаслоўя — «Археалагічныя сведчанні пра перыяд адзінага царства старажытнага Ізраіля і праблемы іх інтэрпрэтацыі», навуковы кансультант — архімандрыт Сергій (Акімаў), доктар багаслоўя;
  • іерэй Дзімітрый Панамароў, кандыдат багаслоўя — «Праблемы комплекснага царкоўна-гістарычнага даследавання малых манастыроў Рускай Поўначы (ХІІІ-ХVIII стагоддзі)», навуковы кансультант — А. У. Пятроў, доктар гістарычных навук.

У ходзе абмеркавання тэм дысертацый былі прыняты рашэнні аб абавязковай папярэдняй рассылцы ўсім членам савета дакументаў суіскальнікаў, уключаючы абгрунтаванне тэмы і план даследавання, а таксама аб неабходнасці асабістай прысутнасці суіскальнікаў на пасяджэнні па замацаванню тэм дысертацый.

У завяршэнне члены савета абмеркавалі час і месца наступнага пасяджэння. Па ўзгадненню з адміністрацыяй духоўнай школы чарговае пасяджэнне савета пройдзе ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі ў канцы верасня 2019 года.

Вучэбны камітэт / Church.by