Навігатар: Навіны / 24.06.2019
  • У Бабруйскай епархіі будзе ўзведзены храм свяціцеля Патрыкія, асветніка Ірландыі

    24 чэрвеня 2019

    Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў чын на заснаванне храма ў гонар свяціцеля Патрыкія, асветніка зямлі Ірландскай, на тэрыторыі Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў вёсцы Веснава Глускага раёна. Пастаянную дапамогу інтэрнату аказваюць ірландскія дабрачынцы з арганізацыі «Праект дапамогі дзецям Чарнобыля». Паклаўшы пачатак стварэння храма ў гонар святога Патрыкія, Беларускія вернікі тым самым выказваюць падзяку ірландскім сябрам за шматгадовае супрацоўніцтва, за бачны плён іх працы і магчымасць пераняць назапашаны імі вопыт работы.

    падрабязна »