Навігатар: Навіны / 8.06.2019
  • У фонд Брытанскай бібліятэкі паступіў беларускі пераклад Новага Запавету

    08 чэрвеня 2019

    4 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Вялікабрытаніі адбылася перадача ў фонд кнігасховішчаў беларускага перакладу Свяшчэннага Пісання Новага Запавету. У цырымоніі прыняў удзел клірык Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык.

    падрабязна »
  • У Жлобіне працуе выстаўка «Вобраз. Традыцыя. Час»

    08 чэрвеня 2019

    Духоўнай атмасферай Полацка, Пскова і Ноўгарада XII-XIII стагоддзяў напоўнены гэтымі днямі сцены Жлобінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Тут адкрылася выстаўка «Вобраз. Традыцыя. Час», на якой прадстаўлены копіі фрагментаў роспісаў храмаў і манастыроў гэтых старажытных гарадоў. Арганізатарамі гэтай перасоўнай выстаўкі, якая пабывала ўжо ў многіх гарадах Беларусі, выступілі Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, прыход храма велікамучаніцы Варвары аграгарадка Баравікі Светлагорскага раёна і Светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава.

    падрабязна »
  • Малітвай у абарону жыцця адзначылі ў Оршы 50-годдзе гарадской радзільні

    08 чэрвеня 2019

    Кожнае восьмае дзіця Віцебшчыны з'яўляецца на свет ў Аршанскім гарадскім радзільным доме. Пяць гадоў таму супрацоўнікі радзільні пачалі праводзіць акцыю «Разам у абарону жыцця» — і за гэты час выратавалі 52 дзіцяці.

    падрабязна »