- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Актавы дзень адзначылі ў Віцебскай духоўнай семінарыі
28 мая 2019У дзень памяці святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, вучыцеляў Славянскіх, сакратар Віцебскай епархіі протаіерэй Уладзімір Рэзановіч узначаліў Бажэственную літургію ў Кірыла-Мяфодзіеўскім храме Віцебскай духоўнай семінарыі.
Яго Высокапрападабію саслужылі: першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, выкладчык дагматычнага багаслоўя архімандрыт Сергій (Брыч), прарэктар па вучэбнай рабоце протаіерэй Дзімітрый Савіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце протаіерэй Аляксандр Лесавой, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі, старшы дзяжурны памочнік прарэктара па выхаваўчай рабоце протаіерэй Аляксандр Мазалёў, дзяжурны памочнік прарэктара па выхаваўчай працы Віцебскай духоўнай семінарыі іерэй Барыс Слуцкі. Дыяканскі чын узначаліў дыякан Яўген Макарэвіч. Богаслужэбныя спевы выканаў хор студэнтаў духоўнай школы пад кіраўніцтвам дыякана Аляксандра Буханцова.
Аб жыцці святых Кірыла і Мяфодзія, а таксама аб важнасці іх працы распавёў у сваёй пропаведзі па запрычасным вершы протаіерэй Аляксандр Лесавой.
У завяршэнне богаслужэння быў здзейснены малебен з хрэсным ходам.
Пасля малітвы ў актавай зале духоўнай школы прайшла афіцыйная частка прастольнай урачыстасці, якая пачалася з выступлення протаіерэя Канстанціна Ізафатава. Першы прарэктар інфармаваў прысутных аб жыцці і дасягненнях семінарыі за мінулы год, а таксама павіншаваў усіх з днём памяці святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія.
Выкладчык апалагетыкі Дзяніс Андрэеў распавёў аб рабочай паездцы на Святую Зямлю, а таксама аб перспектывах далейшага супрацоўніцтва семінарыі і Інстытута археалогіі Расійскай акадэміі навук.
Завяршылася афіцыйная частка свята выступленнем семінарскага хору пад кіраўніцтвам дыякана Аляксандра Буханцова, пасля чаго ўсіх удзельнікаў Актавага дня чакаў святочны абед у семінарскай трапезнай.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў)
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска
- Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
- У Тураўскай епархіі прайшоў Летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- 5-9 жніўня адбудзецца 120-кіламетровы хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да абраза Божай Маці, названай «Адзігітрыя»
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.