- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Юбілейным канцэртам адзначыла сваё 30-годдзе Мінскае духоўнае вучылішча
27 мая 201917 мая 2019 года ў сталічнай канцэртнай зале «Верхні горад» адбыўся юбілейны святочны канцэрт, прысвечаны 30-годдзю Мінскага духоўнага вучылішча. За трыццаць гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала сотні спецыялістаў, якія нясуць послух у розных сферах царкоўнай дзейнасці. У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел шматлікія госці і творчыя калектывы.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства былі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій Акімаў; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў; былыя дырэктары Мінскага духоўнага вучылішча — протадыякан Мікалай Аўсіевіч і прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута тэалогіі БДУ Аляксандр Тураў.
Першае аддзяленне канцэрта адкрыў дзіцячы хор Лізавецінскага манастыра горада Мінска пад кіраваннем Марыі Бахвалавай. Далей выступілі: хор сясцёр міласэрнасці Лізавецінскага манастыра «Радуйся» пад кіраваннем выпускніцы Мінскага духоўнага вучылішча Веранікі Бандаровіч; народны Камерны хор «Праабражэнне» горада Барысава пад кіраваннем выпускніка вучылішча іерэя Сергія Пракопчыка; вакальны ансамбль выкладчыка па вакале вучылішча Вольгі Канашэнка; вучэбны хор Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраваннем старэйшага выкладчыка Кацярыны Смаляк; хор храма іконы Божай Маці «Усецарыца» горада Мінска пад кіраваннем старшага выкладчыка вучылішча Вольгі Шолкавай, а таксама выпускніца Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, навучэнка першага курса вучылішча Дарыя Кавалевіч.
У другім аддзяленні ўдзельнічалі калектывы: мужчынскі хор Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска пад кіраваннем Наталлі Логвінавай; хор «SALUTARIS» пад кіраваннем былога выкладчыка вучылішча, галоўнага дырыжора Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы, Вольгі Янум; зводны змешаны хор Мінскай духоўнай акадэміі і Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраваннем намесніка дырэктара Мінскага духоўнага вучылішча па выхаваўчай рабоце, старшага выкладчыка Наталлі Мядзведзь. На сцэне выступілі таксама педагог па вакале, старшы выкладчык вучылішча Аксана Рагоўская; навучэнец аддзялення катэхізацыі Антон Мажынскі; паэтка Алена Наследышава.
Канцэрт суправаджаўся відэарадам, падабраным у адпаведнасці з тэматыкай спеваў. Перад пачаткам мерапрыемства і ў антракце гледачы маглі азнаёміцца з вучэбна-метадычнай літаратурай, распрацаванай выкладчыкамі Мінскага духоўнага вучылішча, даведацца пра мінулае і сучаснасць вучылішча па матэрыялах стэндаў у фае залы, пра дзейнасць усіх трох аддзяленняў вучылішча: рэгенцка-пеўчага, аддзялення катэхізацыі і аддзялення званароў.
Па аднадушнай ацэнцы гледачоў канцэрт прайшоў паспяхова, паказаўшы годную падрыхтоўку навучэнцаў і прафесіяналізм выкладчыкаў, згуртаванасць кіраўніцтва і педагагічнага калектыву вучылішча.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВРєРСвЂВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў)
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска
- Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
- У Тураўскай епархіі прайшоў Летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- 5-9 жніўня адбудзецца 120-кіламетровы хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да абраза Божай Маці, названай «Адзігітрыя»
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.