- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
З 29 па 30 лістапада адбудуцца Пятыя Беларускія Калядныя чытанні
26 лістапада 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29-30 лістапада 2019 года пройдуць Пятыя Беларускія Калядныя чытанні «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі».
Чытанні арганізуе Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца святары, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, прадстаўнікі іншых напрамкаў дзейнасці.
Урачыстае адкрыццё Пятых Беларускіх Калядных чытанняў адбудзецца 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі па адрасе: г. Мінск, г. Мінск пр-т Незалежнасці, 116. Пачатак у 11:00.
Секцыйныя пасяджэнні пройдуць 29-30 лістапада ў вышэйшых навучальных установах горада Мінска.
Святкаванне 75-годдзя Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дае магчымасць раскрыць шмат важных тэм у рамках усіх напрамкаў чытанняў. Праграма чытанняў прадугледжвае працу па наступных напрамках:
- Царква і моладзь. Моладзь: свабода і адказнасць
- Гісторыя Праваслаўя на тэрыторыі Беларусі
- Навамучанікі і вызнаўцы зямлі Беларускай
- Царква і культура. Традыцыя і дыялог
- Узаемадзеянне Царквы з дзяржаўнымі і грамадскімі інстытутамі і СМІ
- Педагагічны кірунак: «Духоўнасць, маральнасць, традыцыі»
- Рэлігійная адукацыя і катэхізацыя ў Беларускай Праваслаўнай Царкве»
- Студэнцкая секцыя
- Сацыяльнае служэнне Царквы
- Адраджэнне хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў
- Манастыры і манаства
- Мінскія казачыя Калядныя адукацыйныя чытанні.
У працы форуму прадугледжана вялікая творчая праграма.
Выдаткі на ўдзел у чытаннях (праезд, харчаванне, пражыванне) за кошт накіроўваючага боку.
Заяўкі на ўдзел і матэрыялы дакладаў прымаюцца да 20 лістапада 2019 года па электроннай пошце: metkabinet@tut.by (тэма: Калядныя чытанні). Кожнае адпраўленне павінна ўтрымліваць прымацаваныя файлы: заяўка (Пятроў_І_К_заяўка.doc), даклад (Пятроў_І_К_даклад.doc).
Кантактныя тэлефоны: +375293039763; +375298708441; +375293449980; +375297511575; +375291314577.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
- Мінская духоўная семінарыя адзначае 35-годдзе з моманту другога адраджэння
- У Віцебскім жаночым духоўным вучылішчы адбыўся ўрачысты выпускны акт
- У Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «IV чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага» [+відэа]
- Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці прастольнага свята і актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
- Па матэрыялах СМІ: карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» пабывала ў адзінай у Беларусі праваслаўнай сярэдняй школе
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.