У Мінскай духоўнай семінарыі адбудуцца XII Чытанні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі; 1798-1868)

26 лістапада 2019

top.jpg

6 снежня 2019 года ў Мінскай духоўнай семінарыі па благаславенню рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя пройдуць XII Чытанні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі; 1798-1868).

Штогод у Мінскай духоўнай семінарыі праходзяць навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі), галоўнага ініцыятара ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой. Праблематыка форуму традыцыйна арыентавана на асэнсаванне падзей беларускай царкоўнай гісторыі розных перыядаў.

У працы Чытанняў прымаюць удзел спецыялісты ў галіне канфесійнай гісторыі Беларусі. Дата правядзення форума прымеркавана да дня смерці мітрапаліта Іосіфа (5 снежня), што прадугледжвае малітоўнае заупакойнае памінанне ўсіх, хто папрацаваў у справе вяртання беларусаў да веры бацькоў.

Традыцыя штогадовага правядзення Чытанняў была закладзена ў 2001 годзе і праіснавала да 2005 года. У 2012 годзе па ініцыятыве рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя штогадовае правядзенне чытанняў было адноўлена.

Сёлета праца Чытанняў пройдзе 6 снежня і прадугледжвае выступленне наступных дакладчыкаў:

  • Протаіерэй Аляксандр Раманчук, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі. Тэма даклада: «Полацкі аб'яднальны сабор 1839 года ў гістарычнай міфалогіі»;
  • Протаіерэй Георгій Сакалоў, першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі. Тэма даклада: «Беларускія старонкі жыція свяціцеля Гаўрыіла (Гарадкова), архіепіскапа Разанскага»;
  • Протадыякан Генадзь Малееў, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі. Тэма даклада: «Нерасходаваны патэнцыял міжканфесійных адносін у Заходне-Рускім краі ў сярэдзіне XIX стагоддзя»;
  • Слесараў А. В., прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі. Тэма дакладу: «Гістарычны агляд развіцця дыскусіі па пытанню юрысдыкцыйнай прыналежнасці Кіеўскай мітраполіі ў ХХ - пач.XXI стст.: да праблемы сучаснага крызісу міжправаслаўных адносін».

Месца правядзення: аг. Жыровічы, вул. Саборная, 55. Мінская духоўная семінарыя, актавая зала (3 паверх).

Пачатак мерапрыемства: 17:00. Уваход вольны.

МінДС / Church.by