- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі
Дата рождения:
25 апреля 1952 г
Дата хиротонии:
4 февраля 1996 г.
Дата пострига:
3 января 1996 г.
День ангела:
2 ноября
Почил 22 апреля 2023 года.
(свецкае імя Аляксандр Анатолевіч Кішчанка)
Нарадзіўся 25 красавіка 1952 г. у г. Мінску. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1969 г. паступіў у Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, скончыў 3 курсы. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі (1975-1976) быў паслушнікам Пскова-Пячэрскага манастыра.
У 1976 г. паступіў у Ленінградскую духоўную семінарыю.
8 кастрычніка 1978 г. у храме святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова Ленінградскай духоўнай акадэміі Высокапраасвяшчэнным Кірылам, архіепіскапам Выбаргскім, рэктарам Ленінградскіх духоўных акадэміі і семінарыі пастрыжаны ў чытальніка.
У 1979 г. залічаны ў Ленінградскую духоўную акадэмію.
7 лютага 1982 г. рэзалюцыяй мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага Антонія (Мельнікава) прызначаны псаломшчыкам Успенскай царквы г. Аланца Карэльскай АССР.
21 лютага 1982 г. мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім Антоніем пасвячаны ў дыякана ў стане цэлібату і прызначаны на служэнне ў Успенскай царкве г. Аланца Карэльскай АССР.
28 верасня 1982 г. старшынёй Вучэбнага камітэта пры Свяшчэнным Сінодзе Мітрапалітам Талінским і Эстонскім Аляксіем накіраваны ў распараджэнне Высокапраасвяшчэннага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Беларускага, Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы, для праходжання царкоўна-прыхадскога служэння.
1 кастрычніка 1982 г. указам уладыкі Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Беларускага, Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы, прыняты ў клір Мінска-Беларускай епархіі і прызначаны на пасаду дыякана Свята-Аляксандра-Неўскай царквы г. Мінска.
24 сакавіка 1984 г. Высокапраасвяшчэнным Мітрапалітам Мінскім і Беларускім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам Заходняй Еўропы, рукапаложаны ў іерэя і прызначаны на пасаду святара Свята-Аляксандра-Неўскай царквы г. Мінска.
18 красавіка 1993 г. Высокапраасвяшчэнным Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам узведзены ў сан протаіерэя.
Пастырскую працу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю: чытаў курс асноў Праваслаўя на факультэце тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта г. Мінска, нёс послух па арганізацыі працы нядзельнай школы пры храме, апецы над інтэрнатам састарэлых і інвалідаў.
3 студзеня 1996 г. Высокапраасвяшчэнным мітрапалітам Філарэтам ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры пастрыжаны ў манаства з імем у гонар Арцемія, велікамучаніка Антыяхійскага.
8 студзеня 1996 г. узведзены ў сан архімандрыта.
4 лютага 1996 г. у Свята-Духавым кафедральным саборы г. Мінска мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам у саслужэнні членаў Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы хіратанісаны ў епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага.
З 1997 па 1998 гг. епіскап Арцемій з'яўляўся старшынёй савета Цэнтра праваслаўнай асветы ў імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій з'яўляецца старшынёй Аб'яднання моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. У адпаведнасці з пасадай курыруе праваслаўны моладзевы рух у Беларусі. Аб'яднанне моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы і яго старшыня ў 2004 годзе сталі лаўрэатамі прэміі III Фестываля праваслаўнай моладзі «Знойдзенае пакаленне», які прайшоў з 5 па 6 верасня 2004 г. у Маскве.
9 верасня 2004 г. пастановай рады Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага епіскапу Арцемію нададзена вучоная ступень кандыдата багаслоўя за дысертацыю на тэму «Уводзіны ў праваслаўнае багаслоўе».
У 2006 годзе паступіў у Хрысціянскую тэалагічную акадэмію г. Варшава (Рэспубліка Польшча). Пасля заканчэння курса ў 2007 годзе пастановай рады акадэміі ўладыку Арцемію прысвоена ступень магістра багаслоўя за дысертацыю на тэму: «Праблемы выкладання прадмета «Катэхізіс» у краінах былога Савецкага Саюза».
Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій з'яўляецца дацэнтам кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (правапераемнік факультэта тэалогіі ЕГУ).
Адукацыя:
2007 г. — Хрысціянская тэалагічная акадэмія г. Варшавы (магістр багаслоўя).
Епархія: Гродзенская і Ваўкавыская епархія
(Правячы архіерэй)
Узнагароды:
Царкоўныя:
- 2012 г. — ордэн свц. Інакенція Маскоўскага II ст.;
- ордэн прп. Сергія Раданежскага II ст.;
- ордэн прп. Еўфрасінні Полацкай;
- ордэн св. дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ст.
Web-сайт:
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Гродзенскі Арцемій (Кішчанка) залічыны на спачын
- У аграгарадку Пархімаўцы архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў храм у гонар святога велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана
- Мітрапаліт Веніямін павіншаваў архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія з 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі
- Патрыяршае віншаванне архіепіскапу Гродзенскаму Арцемію з 25-годдзем архіерэйскай хіратоніі
- Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў Літургію ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна і пагутарыў з духавенствам Гродзенскай епархіі
- Адбылася сустрэча архіепіскапа Гродзенскага Арцемія з Патрыяршым Экзархам
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.