Дзімітрый, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі

(свецкае імя Мікалай Рыгоравіч Драздоў)

Нарадзіўся 22 студзеня 1953 года ў Бабруйску. У 1972 годзе скончыў Бабруйскі дрэваапрацоўчы тэхнікум, у 1978 годзе — Маскоўскую духоўную семінарыю, а ў 1982 годзе — акадэмію. З 1977 года быў паслушнікам у Свята-Троіца-Сергіевай Лаўры, у 1978 годзе пастрыжаны ў манаства і рукапаложаны ў іерадыякана, а ў 1984 годзе — у іераманаха. З 1984 года — духаўнік браціі Свята-Троіца-Сергіевай Лаўры.
У сан ігумена ўзведзены ў 1986 годзе.

Пастановай Свяцейшага Патрыярха Пімена і Свяшчэннага Сінода ад 6 ліпеня 1989 года ігумену Дзімітрыю (Драздову), духаўніку Свята-Троіца-Сергіевай Лаўры, вызначана быць епіскапам Полацкім і Віцебскім.

22 ліпеня 1989 года, пасля ўсяночнага трывання ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску, нарачэнне ігумена Дзімітрыя здзейснілі: Блажэннешы Патрыярх Вялікай Антыяхіі і ўсяго Усходу Ігнацій IV, Мітрапаліт Мінскі і Беларускі Філарэт, архіепіскапы Магілёўскі і Мсціслаўскі Максім, Уладзімірскі і Суздальскі Валянцін, епіскапы Лрыскі Гаўрыіл, Экзарх Аўстраліі і Новай Зеландыі (Антыяхійскі Патрыярхат), Пінскі і Берасцейскі Канстанцін, Філіпопальскі Ніфант, прадстаўнік Антыяхійскага Патрыярхату пры Патрыярху Маскоўскім.
23 ліпеня 1989 года, у нядзелю 5-ю пасля Пяцідзесятніцы, за Бажэственнай літургіяй у Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра Блажэннешы Патрыярх Ігнацій і Праасвяшчэнныя архіерэі, якія ўдзельнічалі ў нарачэнні, ажыццявілі хіратонію  ігумена Дзімітрыя ў епіскапа Полацкага і Віцебскага.

7 ліпеня 1992 года прызначаны епіскапам Віцебскім і Аршанскім.
18 лютага 1999 г. узведзены ў сан архіепіскапа.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 30 снежня 2008 года прызначаны старшынёй новаўтворанага Аддзела БПЦ па ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ад 10 кастрычніка 2013 г. назначаны настаяцелем прадстаўніцтва Беларускага Экзархату в Москве.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 11 кастрычніка 2013 г. (журнал № 17) назначаны дырэктарам адноўленага Віцебскага духоўнага вучылішча.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 26 чэрвеня 2014 г. (журнал № 36) вызвалены ад пасады кіраўніка Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па турэмнаму служэнню.

18 ліпеня 2019 года, у свята знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, пасля заканчэння Бажэственнай літургіі ў Успенскім саборы Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у Троннай зале Патрыяршых пакояў Лаўры ўручыў архіепіскапу Дзімітрыю памятную панагію — зважаючы на старанную архіпастырскую працу і ў сувязі з 30-годдзем архіерэйскай хіратоніі.

Адукацыя:

1978 г. — Маскоўская духоўная семінарыя.

1982 г. — Маскоўская духоўная акадэмія.

Епархія: Віцебская і Аршанская епархія

(Правячы архіерэй)

Узнагароды:

Царкоўныя:

  • 1998 г. — ордэн св. дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені;
  • 2003 г. — ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені;
  • ордэн св. роўнаапостальнага Уладзіміра III ступені;
  • ордэн прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2018);
  • медаль прападобнага Сергія Раданежскага II ступені.

Web-сайт:

www.vitebsk.orthodoxy.ru