Амвросій, епіскап Светлагорскі, вікарый Гомельскай епархіі

(свецкае імя Андрэй Рыгоравіч Шаўцоў)

SNV_2870.jpg

Нарадзіўся 9 снежня 1975 года ў горадзе Гомелі. Ахрышчаны ў 1976 годзе. У 1992 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1999 годзе — Мінскую духоўную семінарыю.

8 снежня 1994 года прыняты паслушнікам у новаствораны Нікольскі мужчынскі манастыр горада Гомеля. 7 ліпеня 1995 года архімандрытам Антоніем (Кузняцовым) пастрыжаны ў мантыю з імем Амвросій, у гонар прападобнага Амвросія Опцінскага.

16 ліпеня 1995 года рукапаложаны ў сан іерадыякана, а 21 мая 1997 года — у сан іераманаха епіскапам Гомельскім і Жлобінскім Арыстархам (Станкевічам) у Нікольскім храме абіцелі. Выконваў розныя послухі, у тым ліку памочніка настаяцеля і благачыннага Нікольскага манастыра.

З 5 верасня 2002 года па 9 ліпеня 2006 года — настаяцель падвор'я Мікольскага манастыра ў вёсцы Цяруха Гомельскага раёна. 22 кастрычніка 2002 года ўзведзены ў сан ігумена. Са снежня 2008 года пераведзены на служэнне ў Петра-Паўлаўскі сабор горада Гомеля і прызначаны загадчыкам канцылярыі Гомельскай епархіі. 25 лютага 2012 года ўзведзены ў сан архімандрыта. З 2012 года з'яўляецца намеснікам Нікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля.

Дзякуючы стараннай працы архімандрыта Амвросія ў манастыры была створана і наладжана сацыяльная, дабрачынная, духоўна-маральная і місіянерская работа. Вядзецца актыўная праца з моладдзю, адноўлена выданне манастырскай газеты «Правіла веры».

У 2015 годзе скончыў Мінскую духоўную акадэмію. 4 красавіка 2017 года рашэннем Сінода Беларускага Экзархату прызначаны старшынёй Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых БПЦ.

23 жніўня 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні на чарговым пасяджэнні Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў прадставіць (журнал №40) Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу і Свяшчэннаму Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы кандыдатуру архімандрыта Амвросія на архіерэйскае служэнне ў якасці дапаможнага епіскапа Гомельскай епархіі з тытулам «Светлагорскі».

Рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 30 жніўня 2019 года (журнал № 102) абраны вікарыем Гомельскай епархіі з тытулам «Светлагорскі».

Нарачоны ў епіскапа 4 верасня 2019 года ў Троннай зале Храма Хрыста Спасіцеля ў МасквеХіратанісаны 6 кастрычніка за Літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля. Богаслужэнне ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Адукацыя:

1999 г. — Мінская духоўная семінарыя.

1982 г. — Мінская духоўная акадэмія.

Епархія: Гомельская і Жлобінская епархія

(Вікарны архіерэй)

Web-сайт:

https://eparhiya.by/