- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Іаан, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі
Дата рождения:
25 марта 1963 г.
Дата хиротонии:
31 марта 2002 г.
Дата пострига:
15 декабря 1992 г.
День ангела:
17 декабря
(свецкае імя Леў Данілавіч Хама)
Нарадзіўся 25 сакавіка 1963 года. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі і службы ва Узброеных сілах прайшоў курс навучання ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. Пасля яе заканчэння ў 1989 годзе быў залічаны ў Маскоўскую духоўную акадэмію, вучобу ў якой завяршыў экстэрнам у 1993 годзе.
З 1990 года працаваў у Мінскім Епархіяльным упраўленні.
15 снежня 1992 года прыняў манаскі пострыг з імем Іаан ў гонар прападобнага Іаана Дамаскіна. 3 студзеня 1993 года пасвечаны ў сан іерадыякана, а 20 чэрвеня — у сан іераманаха з прызначэннем на пасаду святара дамавой царквы ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Мінскім Епархіяльным упраўленні.
З ліпеня 1994 года з'яўляўся Сакратаром Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення і настаяцелем дамавой царквы.
Са жніўня 1992 года — выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі па кафедрах сектазнаўства і літургікі.
Вучоная ступень кандыдата багаслоўя прысуджана Радай Маскоўскіх духоўных школ 9 чэрвеня 1995 года за дысертацыю на тэму «Святы праведны Іаан Кранштацкі і яго духоўная спадчына».
З верасня 2001 года — дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі па кафедры царкоўнай гісторыі.
У сан ігумена узведзены ў 1995 годзе да свята Святога Вялікадня, у сан архімандрыта — 4 снежня таго ж года.
13 сакавіка 2002 года Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы благаславіў сакратару Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення архімандрыту Іаану прыняць архіерэйскі сан.
30 сакавіка па ўсяночным трыванні ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы чын нарачэння архімандрыта Іаана ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі быў здзейснены Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі ў саслужэнні мноства архіерэяў, якія прадстаўлялі Рускую і Польскую Праваслаўныя Цэрквы.
За Бажэственнай літургіяй 31 сакавіка ў гэтым жа саборы Высокапраасвяшчэнны Мітрапаліт Філарэт у саслужэнні тых жа Праасвяшчэнных здзейсніў хіратонію архімандрыта Іаана ў епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі.
На пасяджэнні Святога Сінода Беларускага Экзархату ад 4 чэрвеня 2002 года было прынята рашэнне, зацверджанае Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Аляксіем II, аб прызначэнні епіскапа Барысаўскага Іаана, вікарыя Мінскай епархіі, на Брэсцкую епіскапскую кафедру.
20 лістапада 2016 года, у дзень святкавання 70-годдзя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, за Бажэственнай літургіяй ў маскоўскім кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ўзведзены ў сан архіепіскапа.
18 мая 2022 года ў сувязі са смерцю архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана (Корзуна) Указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла Высокапраасвяшчэннейшаму архіепіскапу Брэсцкаму і Кобрынскаму Іаану даручана часовае кіраванне Пінскай епархіяй.
Адукацыя:
1989 г. — Маскоўская духоўная семінарыя.
1993 г. — Маскоўская духоўная акадэмія (кандыдат багаслоўя).
Епархія: Брэсцкая і Кобрынская епархія
(Правячы архіерэй)
Узнагароды:
Царкоўныя:
- ордэн св. дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ст.;
- медаль св. дабравернага князя Данііла Маскоўскага;
- ордэн св. раўнаап. Марыі Магдаліны III ст. Польскай Праваслаўнай Царквы;
- ордэн св. прп. Паісія Велічкоўскага II ст. Праваслаўнай Царквы Малдовы.
E-mail:
Web-сайт:
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Праваслаўе ў гістарычных лёсах славянскіх народаў» прайшла ў горадзе Брэсце
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці ў гонар 30-годдзя праслаўлення свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага
- Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар Мар'інагорскай іконы Божай Маці
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай у горадзе Драгічыне
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан сустрэўся з навучэнцамі Брэсцкага абласнога ліцэя імя П. М. Машэрава
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.