Антоній, епіскап Слуцкі і Салігорскі


1123_1.jpg( свецкае імя Дзяніс Валянцінавіч Даронін)

Нарадзіўся 18 снежня 1980 года ў горадзе Баку (Азербайджанская Рэспубліка) у сям'і служачых. У 1986 годзе сям'я пераехала ў Беларусь.

У 1998 годзе скончыў Дубаўлянскую сярэднюю школу Мінскага раёна.

З 1991 года выконваў послух алтарніка ў Свята-Марыі-Магдалінінскім храме г. Мінска. У 1993 годзе скончыў двухгадовую нядзельную школу пры Свята-Марыі-Магдалінінскім прыходзе г. Мінска.

У 2003 годзе скончыў Мінскую духоўную семінарыю са ступенню бакалаўра багаслоўя і быў залічаны на 1-ы курс Мінскай духоўнай акадэміі.

З кастрычніка 2005 года па ліпень 2006 года, пасля заканчэння 2-га курса МінДА, камандзіраваны ў Швейцарыю для праходжання навучання ў Вышэйшым інстытуце праваслаўнага багаслоўя пры Праваслаўным цэнтры Усяленскага Патрыярхату ў Шамбезі (Жэнева, Швейцарыя).

У верасні 2008 года ў Мінскай духоўнай акадэміі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Беларускія трэбнікі XVII-XVIII стст.: гісторыя і літургічнае багаслоўе».

З лютага 2007 па красавік 2010 года выконваў послух іпадыякана Высокапраасвяшчэннага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

1 лістапада 2007 г. прыняты на пасаду рэферэнта па сувязях з грамадскасцю ў Мінскае епархіяльнае ўпраўленне.

14 жніўня 2009 года ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага мужчынскага манастыра Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі пастрыжаны ў мантыю з нарачэннем імені Антоній, у гонар прападобнага Антонія Рымляніна, Наўгародскага цудатворца.

28 жніўня 2009 года Мітрапалітам Філарэтам рукапаложаны ў іерадыякана ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.

31 жніўня 2009 года Указам Мітрапаліта Філарэта прызначаны клірыкам Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска з даручэннем нясення послуху асабістага сакратара Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

6 красавіка 2010 года Мітрапалітам Філарэтам пасвечаны ў іераманаха ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.

7 красавіка 2010 года Указам Мітрапаліта Філарэта прызначаны клірыкам Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска.

14 снежня 2010 года Мітрапалітам Філарэтам узведзены ў сан ігумена.

З кастрычніка 2010 года па чэрвень 2011 года праходзіў навучанне ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых раўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія на кафедры «Кіравання і кананічнага права» па праграме павышэння кваліфікацыі.

Са жніўня 2011 года – духаўнік праваслаўнага моладзевага брацтва ў гонар святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова пры Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.

7 студзеня 2012 года Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі ўзведзены ў сан архімандрыта.

У снежні 2011 года прызначаны выкладчыкам прадмета «Агульнацаркоўная гісторыя» ў Мінскай духоўнай семінарыі; у кастрычніку 2012 года прызначаны выкладчыкам прадмета «Літургічнае багаслоўе» ў Мінскай духоўнай акадэміі.

20 сакавіка 2012 года указам Мітрапаліта Філарэта прызначаны на пасаду адказнага сакратара Упраўлення справамі Беларускага Экзархата.

5 лістапада 2012 года указам Мітрапаліта Філарэта прызначаны памочнікам рэктара Мінскіх Духоўных акадэміі і семінарыі па Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы ў г. Мінску.

24 лістапада 2012 года скончыў факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта па спецыяльнасці перападрыхтоўкі «практычная псіхалогія» з прысваеннем кваліфікацыі педагога-псіхолага.

У адпаведнасці з рашэннем Сінода Беларускага Экзархату ад 26 лютага 2014 года (журнал № 4) прызначаны кіраўніком спраўі Беларускага Экзархату. У сувязі з адміністрацыйнай рэарганізацыяй структуры Беларускага Экзархату рашэннем Сінода Беларускага Экзархату ад 26 чэрвеня 2014 года (журнал № 26) прызначаны кіраўніком спраў Мінскай экзархіі.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 г. (журнал № 93) абраны епіскапам Слуцкім і Салігорскім.

Нарачоны ў епіскапа 11 лістапада 2014 г. у храме Уладзімірскай іконы Божай Маці Патрыяршай рэзідэнцыі ў Чыстым завулку ў Маскве. Хіратанісаны 3 студзеня 2015 г. за Бажэственнай літургіяй ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля. Набажэнства ўзначаліў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

У адпаведнасці з рашэннем Сінода Беларускага Экзархата ад 24 сакавіка 2016 года (журнал № 15) вызвалены ад абавязкаў кіраўніка спраў Мінскай экзархіі згодна з пададзенай заявай.