Адбылося нарачэнне архімандрыта Амвросія (Шаўцова) у епіскапа Светлагорскага

05 верасня 2019

top.jpg

4 верасня 2019 года ў Троннай зале кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў чын нарачэння архімандрыта Парфірыя (Шутава), намесніка Спаса-Праабражэнскага Салавецкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра, у епіскапа Адзінцоўскага, вікарыя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, архімандрыта Ляонція (Казлова), намесніка мужчынскага манастыра святых Царскіх страстацерпцаў ва ўрочышчы Ганіна Яма горада Екацярынбурга, у епіскапа Сызранскага і Шыгонскага і архімандрыта Амвросія (Шаўцова), намесніка Мікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля, у епіскапа Светлагорскага, вікарыя Гомельскай епархіі.

Чын нарачэння адбыўся ў адпаведнасці з азначэннямі Свяшчэннага Сінода ад 30 жніўня гэтага года (журналы № № 100, 102, 103).

Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; архіепіскап Кашырскі Феагност, старшыня Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Васкрасенскі Дыянісій, першы намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі, першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі; епіскап Паўлава-Пасадскі Фама, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Зеленаградскі Сава, намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі.

Абраныя для архірэйскага служэння святары звярнуліся да Свяцейшага Патрыярха Кірыла і саслужыўшым Яго Свяцейшасці архіпастырам са стаўленіцкімі словамі.

Слова архімандрыта Амвросія (Шаўцова) пры нарачэнні ў епіскапа Светлагорскага

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by