Адбылася сустрэча архіепіскапа Гродзенскага Арцемія з Патрыяршым Экзархам

22 верасня 2020

2020_09_21_mitropolit_03.jpg

21 верасня 2020 года, свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, у будынку Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення адбылася сустрэча архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

У сустрэчы бралі ўдзел благачынны Гродзенскай акругі протаіерэй Аляксандр Велісейчык і настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой.

Мітрапаліт Веніямін агледзеў новы будынак епархіяльнага ўпраўлення, пазнаёміўся з супрацоўнікамі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя пытанні жыццядзейнасці епархіі.

Church.by

Фотарэпартаж