Віцебская духоўная семінарыя

ВВіцебская духоўная семінарыя імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія з'яўляецца вышэйшай багаслоўскай навучальнай установай Беларускай Праваслаўнай Царквы, утворанай з мэтай падрыхтоўкі свяшчэннаслужыцеляў, багасловаў, педагогаў, іншых царкоўных работнікаў для служэння на прыходах, у епархіяльных і Сінадальных установах, духоўных навучальных установах, замежных прадстаўніцтвах і іншых царкоўных і свецкіх арганізацыях.

У адпаведнасці з указам імператара Аляксандра І, падпісаным 16 снежня 1806 года, у горадзе Полацку прадпісвалася адкрыць «Беларускую духоўную семінарыю». З 1856 года семінарыя знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2 мая 1918 года ў Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся апошні выпуск, пасля чаго семінарыя была зачынена. У 1996 годзе згодна рашэнню Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы было адроджана Віцебскае духоўнае вучылішча, якое рыхтавала рэгентаў-псаломшчыкаў. У 1997 годзе пры вучылішчы адкрыта багаслоўска-педагагічнае аддзяленне.

У 2001 годзе пры Віцебскім духоўным вучылішчы было адкрыта багаслоўска-пастырскае аддзяленне, асноўнай мэтай якога стала падрыхтоўка будучых святароў.

У 2011 годзе рашэннем Свяшчэннага Сінода (журнал № 59 ад 30 мая) багаслоўска-пастырскае аддзяленне Віцебскага духоўнага вучылішча было пераўтворана ў духоўную семінарыю. Статут семінарыі зарэгістраваны Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь (№ 185 ад 15 ліпеня 2011 года).

Семінарыя з'яўляецца юрыдычнай асобай у адпаведнасці с заканадаўствам РБ і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кананічнымі правіламі Праваслаўнай Царквы на падставе Статута Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.

У кола дзейнасці семінарыі уваходзяць:

  • Выхаванне студэнтаў у царкоўных традыцыях, вернасці праваслаўнай веры і адданасці Айчыне.
  • Выкладанне багаслоўскіх навук.
  • Правядзенне навуковых даследванняў у галіне біблейскіх, царкоўна-гістарычных, багаслоўскіх, літургічных пытанняў.
  • Распрацоўка метадычных матэрыялаў для выкладчыкаў багаслоўскіх навук.
  • Распрацоўка тэматыкі для даследвання актуальных праблем у галіне багаслоўя і каардынацыі навуковых распрцовак.
  • Арганізацыя і правядзенне канферэнцый па актуальных пытаннях царкоўнага і грамадскага жыцця.
  • Удзел у дабрачынных праграмах і мерапрыемствах, звязаных са святкаваннем памятных дат.
  • Выдавецкая дзейнасць: сіламі выкладчыкаў і студэнтаў ВіцДС выдаюцца зборнік навуковык прац «Веснік Віцебскай духоўнай семінарыі». Выдавецтва Віцебскай духоўнай семінарыі рыхтуе да публікацыі лепшыя навуковыя работы выкладчыкаў і студэнтаў.

Сістэма навучання

У Віцебскай духоўнай семінарыі існуюць наступныя формы навучання:

  • Дзённае аддзяленне(бакалаўр-спецыяліст). Тэрмін навучання — 5 гадоў.
  • Аддзяленне завочнага навучання (бакалаўр-спецыяліст). Тэрмін навучання — 6 гадоў.
  • Багаслоўска-педагагічнве аддзяленне (вячэрняя форма навучання). Тэрмін навучання — 2 гады.
  • Місіянерскае аддзяленне (вячэрняя форма навучання). Тэрмін навучання — 2 гады.

Навучанне ў Віцебскай духоўнай семінарыі ажыццяўляецца згодна зацверджанаму вучэбнаму плану.

Студэнты завочнай формы навучання два разы на год абавязаны прыязджаць на сесіі (на тэрмін да 40 дзён).

Выпускнікі семінарыі могуць працягваць навучанне ў духоўнай акадэміі па магістэрскай праграме.

Каардынаты:

210026, Беларусь, Віцебская вобл.,
г. Віцебск, вул. Крылова, 7

Тэл./факс +(375) 212-37-31-59 (прыёмная), +(375)-212-36-99-92 (канцылярыя)

Сайт: www.vitds.by

Е-mail: vds-by@mail.ru