Навігатар: Арганізацыі

Упраўленне спраў Мінскай Экзархіі

Образовано согласно решению Святого Синода Белорусской Православной Церкви от 1 апреля 2009 года для централизованной координации жизни и деятельности епархий Белорусской Православной Церкви

Упраўленне справамі Мінскай Экзархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы

Дата стварэння:

12 студзеня 2012 г.

Апісанне:

Упраўленне спраў Беларускай Праваслаўнай Царквы (Упраўленне спраў Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) заснавана пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 12 студзеня 2012 года (журнал № 149) на правах Сінадальнай установы.

Рашэннем Сінода Беларускага Экзархату ад 26 лютага 2014 года (журнал № 16) у сувязі з рэарганізацыяй адміністрацыйнай структуры Беларускага Экзархату і стварэннем Духоўна-Адміністрацыйнага цэнтра - Мінскай Экзархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Упраўленне спраў Беларускага Экзархату пераўтворана ва Упраўленне спраў Мінскай Экзархіі.

Рашэннем Сінода Беларускага Экзархату ад 26 чэрвеня 2014 года (журнал № 26) пасада кіраўніка спраў Беларускага Экзархату перайменавана ў кіраўніка спраў Мінскай Экзархіі.

Упраўленне спраў Мінскай Экзархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы з'яўляецца структурным падраздзяленнем рэспубліканскага аб'яднання «Беларуская Праваслаўная Царква», або «Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату», які дзейнічае на правах Сінадальнай установы Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Асноўнымі задачамі Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі з'яўляюцца:

  • забеспячэнне ўзаемадзеяння епархій Беларускага Экзархату з Мінскай Экзархіяй;
  • ажыццяўленне падрыхтоўкі матэрыялаў, дакументаў і спраў, што падлягаюць разгляду Экзархам і Сінодам па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Упраўлення справамі;
  • своечасовая падрыхтоўка аналітычнай інфармацыі аб дзейнасці епархій Экзархату, іх кананічных падраздзяленняў, клірыкаў і службовых асоб;
  • разгляд скарг і зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, накіраваных на імя Экзарха і датычных дзейнасці епархій Экзархату, іх кананічных падрадзяленняў, клірыкаў і службовых асоб;
  • правядзенне паводле распараджэння Экзарха або Сінода Экзархату планавых і пазапланавых праверак дзейнасці епархій Экзархата;
  • унясенне на разгляд Экзарха і Сінода Экзархату прапаноў па выніках выкананай Упраўленнем справамі аналітычнай і кантрольнай работы;
  • падрыхтоўка паступіўшых на імя Экзарха заяў і апеляцыйных скарг для разгляду ў Царкоўным судзе Экзархата і Агульнацаркоўным судзе;
  • забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі ўзаемадзеяння Мінскай Экзархіі з органамі дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;
  • выкананне іншых даручэнняў Экзарха і Сінода Экзархату;

Дзейнасць Упраўлення спраў рэгулюецца Палажэннем аб Упраўленні спраў Мінскай Экзархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Адрас:

220004, Мінск, вул. Вызвалення, 10

Тэлефон:

+ 375 17 203 46 01, тел./ факс: + 375 17 209 42 99

Web-сайт:

www.church.by

E-mail:

minsk.eparchy@gmail.com

Кіраўнік

Кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі – пасада часова вакантная

Адказны сакратар 

протаіерэй Андрэй Волкаў, тэл./факс: + 375 17 209 42 40, e-mail: priest.volkov@gmail.com

Канцылярыя

тэл./факс: + 375 17 209 42 40, е-mail: minsk.eparchy@gmail.com