Мінская духоўная акадэмія

Мінская духоўная акадэмія (МінДА) з'яўляецца адукацыйным, нвукова-багаслоўскім і даследчым цэнтрам, які ажыццяўляе падрыхтоўку свяшчэннаслужыцеляў, выкладчыкаў царкоўных навучальных устаноў, царкоўных навукоўцаў, супрацоўнікаў царкоўных устаноў і іншых спецыялістаў вышэйшай навуковай кваліфікацыі ў галіне праваслаўнага багаслоўя. Акадэмія была заснавана ў 1996 годзе Святым Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы па благаславенню Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія Другога і знаходзіцца ў распараджэнні Высокапраасвяшчэннага Паўла, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Акадэмія з'яўляецца недзяржаўнай навучальнай установай.

З 2013/2014 вуч. г. у Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі ажыццяўляецца трохузроўневае навучанне па праграмах бакалаўрыята, магістратуры і аспірантуры. У межах духоўнай акадэміі дзенічаюць праграмы другога і трэцяга ўзроўняў. Магістратура МінДА з'яўляецца акадэмічным цыклам навучання, на якім студэнты набываюць спецыяльныя веды, уменіі і кампетэнцыі, неабходныя для выканання задач, звязаных з навукова-даследчай дзейнасцю, выкладаннем багаслоўскіх дысцыплін у царкоўных і свецкіх навучальных установах, пастырскім, сацыяльным і місіянерскім служэннем ва ўмовах, патрабуючых спецыяльнай падрыхтоўкі, а таксама царкоўна-кіраўнічай і царкоўна-дыпламатычнай дзейнасцю.

Магістэрская праграма дае вышэйшую адукацыю другой ступені, што суадносіцца з:

  • міжнароднымі праграмамі Магістр мастацтваў (Master of Arts) і Магістр багаслоўя (Master of Divinity / Master of Theology);
  • другім цыклам згодна «Дублінскім дэскрыптарам» і «Рамцы кваліфікацый Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі»;
  • 7-ым узроўнем «Еўрапейскай рамкі кваліфікацый для навучання на працягу жыцця».

Навучанне па магістэрскай праграме прадугледжвае вочную і завочную форму. Нарматыўны тэрмін навучання ў магістратуры складае два гады.

На магістэрскую праграму прымаюцца асобы праваслаўнага веравызнання мужчынскага полу, што з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь або іншых краін (краін СНД, краін далёкага замежжа), якія скончылі поўны курс духоўнай семінарыі па пяцілетняй або чатырохлетняй праграме, альбо якія маюць дыплом дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы аб вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «тэалогія».

Паступленне на магістэрскую праграму ажыццяўляецца на аснове вынікаў вусных экзаменаў па дагматычнаму багаслоўю, па дысцыпліне выбранай спецыялізацыі, па сучаснай замежнай мове і на аснове гутаркі.

Пры паступленні абітурыент прад'яўляе пісьмовую рэкамендацыю ад кіруючага архіерэя.

Навучанне ў магістратуры мае пераважна спецыялізаваны характар. Прыём у магістратуру адбываецца ў адпаведнасці з загадзя выбранай спецыялізацыяй на адно з аддзяленняў Мінскай духоўнай акадэміі.

Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі, якія прайшлі навучанне па 5-летняй праграме і абараніўшыя ў межах гэтай праграмы бакалаўрскую работу, пры залічэнні ў магістратуру маюць перавагу.

У межах праграмы студэнт абавязаны атрымаць 120 заліковых адзінак Еўрапейскай сістэмы пераноса крэдытаў (ECTS). Пры гэтым за адзін вучэбны год ён мае права атрымаць не больш 60 адзінак. Веды студэнтаў ацэньваюцца па 10-бальнай шкале.

Падчас абучэння па магістэрскай праграме, студэнт мае права засвойваць асобныя курсы ў замежных або айчынных вышэйшых навучальных установах, атрымліваючы там частку сваіх заліковых адзінак, якія дабаўляюцца да заліковых адзінак, атрыманых у Мінскай духоўнай акадэміі.

На працягу навучання студэнт мае магчымаасць здаць кандыдацкі мінімум па дагматычнаму багаслоўю. Экзамены кандыдацкага мінімума па замежнай мове і спецыялізацыі здаюцца пасля першага года навучання ў аспірантуры.

Навучанне па магістэрскай праграме будуецца на модульнай аснове, што прадугледжвае авалоданне спецыяльнымі ведамі, уменнямі і кампетэнцыямі ў рамках вучэбных модуляў. Структурна асобны вучэбны модуль складаецца з лекцый, семінараў, кансультацый з выкладчыкамі і навуковым кіраўніком, самастойнага засваення дыдактычнага матэрыялу, пісьмовых работ, падрыхтоўкі да залікаў і экзаменаў, саміх залікаў і экзаменаў.

У рамках магістэрскай праграмы студэнт абавязаны напісаць дысертацыю, работа над якой спалучаецца з тэарэтычным навучаннем. Тэма дысертацыі вызначаецца пры паступленні. Работа над тэмай ажыццяўляецца на працягу двух гадоў.

Студэнты, што паспяхова засвоілі магістэрскую праграму і авалодалі адпаведнымі вынікамі навучання, могуць працягнуць сваё навучанне ў аспірантуры ў сістэме духоўнай адукацыі Рускай Праваслаўнай Царквы або па доктарскай праграме ў замежнай сістэме адукацыі для атрымання ступені доктара філасофіі (PhD).

Студенты, успешно освоившие магистерскую программу и овладевшие соответствующими результатами обучения, могут продолжить свое обучение в аспирантуре в системе духовного образования Русской Православной Церкви или по докторской программе в зарубежной системе образования для получения степени доктора философии (PhD).

У кола дзейнасці Мінскай духоўнай акадэміі ўваходзіць:

 

  • падрыхтоўка свяшчэннаслужыцеляў, багасловаў, педагогаў, навуковых супрацоўнікаў і царкоўных працаўнікоў;
  • выкладанне багаслоўскіх дысцыплін і выхаванне студэнтаў у духу набожнасці, адданасці Праваслаўю і Айчыне;
  • навуковыя даследванні ў галіне багаслоўя і каардынацыя навуковых распрацовак;
  • распрацоўка метадычных інструкцый для духоўных навучальных устаноў;
  • арганізацыя і правядзенне канферэнцый па актуальных пытаннях царкоўнага і грамадскага жыцця;
  • удзел ў дабрачынных праграмах і мерапрыемствах, духоўна-асветніцкай і місіянерскай дзейнасці;
  • ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай духоўнай адукацыі;
  • выдавецкая дзейнасць: сіламі выкладчыкаў і студэнтаў МінДАіС выдаюцца зборнік навуковых прац «Труды Минской духовной академии», біблейскі альманах «Скрижали», альманах «Сектоведение», царкоўна-гістарычны альманах «ΧΡΟΝΟΣ», часопіс «Ступени» і зборнік студэнцкіх работ «Экспромт». Выдавецтва Мінскіх духоўных школ ставіць сваёй задачай падрыхтоўку да друку найлепшых навуковых прац выкладчыкаў і студэнтаў.
Ганаровыя Члены акадэміі:

 

  • Блажэннейшы Уладзімір, Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны (2001);
  • Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта прафесар Гарэлік Пётр Васілевіч (2001);
  • Высокапраасвяшчэнны Яўгеній, Архіепіскап Вярэйскі, рэктар Маскоўскіх духоўных акадэміі і семінарыі (2001);
  • Блажэннейшы Ігнацій, Патрыярх Вялікай Антыяхіі і ўсяго Усходу (2003);
  • Блажэннейшы Сава, Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы (2003);
  • Протаіерэй Валянцін Радугін (2003);
  • Доктар царкоўнай гісторыі, заслужаны прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі Скурат Канстанцін Яфімавіч (2003);
  • Доктар тэхнічных навук, рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Хрусталёў Барыс Міхайлавіч (2004);
  • Блажэннейшы Хрыстафор, Архіепіскап Пражскі, Мітрапаліт Чэшскіх зямель і Славакіі (2007);
  • Халодны Андрэй Ігаравіч, прафесар радыялогіі, Карнэльскі ўніверсітэт (2007);
  • Архіепіскап Юка Паарма, прымас Евангелічна-Лютэранскай Царквы Фінляндыі (2007);
Ганаровыя дактары акадэміі:

 

  • Блажэннейшы Уладзімір, Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны (2002);
  • Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату (2012)
  • Епіскап Герахард Майер (2004)
  • Протапрасвітар Георгій Антоніу (2008)
  • Протаіерэй Уладзімір Аляксандравіч Цімакоў (2012).
Прафесары акадэміі:

 

  • Прафесар Мітрапаліт ФІЛАРЭТ (Вахрамееў), ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі (2000)
  • Протаіерэй Уладзімір БАШКІРАЎ (2006)
  • Протаіерэй Віталь АНТОНІК (2000)
  • Протаіерэй Сергій ГАРДУН (2011)
  • Мікалай Канстанцінавіч ГАЎРУШЫН (2002)
  • Уладзімір Міхайлавіч КІРЫЛІН (2011)
  • Валянціна Анатолеўна ЦЯПЛОВА (2000).
Дацэнты акадэміі:

 

  • Праасвяшчэнны Іаан, Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі (2001)
  • Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў (2006)
  • Протаіерэй Генадзь Поўны (2000)
  • Протаіерэй Фёдар Крыванос (2011)
  • Протаіерэй Сергій Лепін (2006)
  • Протаіерэй Георгій Рой (2011)
  • Протаіерэй Мікалай Балахоўскі (2013)
  • Іерэй Святаслаў Рагальскі (2013)
  • Іерэй Гардзей Шчаглоў (2010)
  • Архімандрыт Сергій (Акімаў) (2011)
  • Чцец Алесь Віктаравіч Кароль (2004)
  • Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч (2013)
  • Аляксандр Валер'евіч Слесараў (2013).

За час свайго існавання Мінскія духоўныя акадэмія і семінарыя засведчылі свой высокі новуковы патэнцыял як у нашай Рэспубліцы, так і за яе межамі. Добрымі знакамі гэтага сталі падпісаныя пагадненні аб двухбаковым супрацоўніцтве з:

  • Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй
  • Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы
  • Жаночым інстытутам ЭНВІЛА
  • Баранавіцкім дзяржаўным універсітэтам
  • Евангелічна-багаслоўскім факультэтам Цюбінгенсканга ўніверсітэта (Германія)
  • Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам.

У верасні 2015 года Мінская духоўная акадэмія пераехала з Успенскага Жыровіцкага манастыра ў горад Мінск. У сталіцы акадэмія знаходзіцца ў комплексе будынкаў Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы, які быў урачыста адкрыты і асвячоны Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і усяе Русі Кірылам 20 чэрвеня 2015 года.

Каардынаты:
 

220030, Беларусь, г. Мінск,
вул. Зыбіцкая 27.

Станцыя метро «Няміга».

Тэл. +(375) (17) 226-02-71(канцылярыя), вучэбна-метадычны аддзел: (17) 226-02-69.

secretariat.minda@yandex.ru  (Электронны адрас канцылярыі)

sovet.minda@yandex.ru  (Электронны адрас Вучонай рады)

master-minda@yandex.by  (Электронны адрас завочнага аддзялення)

Сайт: www.minda.by

Банкаўскія рэквізіты Мінскай духоўнай акадэміі: 

Разліковы рахунак: р/с 3015742206018 у Дырэкцыі ААТ «Белинвестбанк» па г. Мінску і Мінскай вобласці, код 739 УНП 102378014