У Гродна адбыўся Рэспубліканскі ваенна-патрыятычны злёт праваслаўнай моладзі

25 чэрвеня 2019

top.jpg

Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе Гродна адбыўся рэспубліканскі ваенна-патрыятычны злёт праваслаўнай моладзі.

Навучэнцы кадэцкіх вучылішчаў і дружыннікі ваенна-патрыятычных клубаў сабраліся на базе вайсковай часці 2141. Усяго ў злёце прынялі ўдзел 11 каманд з усёй Рэспублікі.

Хлопцвў чакала насычаная праграма — ранні пад'ём і ранішняя зарадка, духоўна-асветніцкія гутаркі, ваенізаваныя спаборніцтвы, інтэлектуальныя гульні і віктарыны.

— Удзельнікі моладзевых дружын гутараць са святарамі, ходзяць у храм і ўдзельнічаюць у сумесных царкоўных мерапрыемствах. Падчас такіх сустрэч яны не толькі вучацца быць сапраўднымі мужчынамі, рыхтуюць сябе да будучай службы ў шэрагах Узброеных сіл, але і далучаюцца да духоўнасці, — цытуе архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія «Гродзенская праўда».

Форум, арганізаваны Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, стаў ужо трынаццатым па ліку. Сёлета злёт прысвячаўся 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 35-годдзю ўстанаўлення святкавання Сабора Беларускіх святых.

Гродзенская епархія / Church.by