- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Завяршыў працу рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць — IX»
17 ліпеня 2019У Мінскай духоўнай семінарыі завяршыў сваю працу Дзявяты рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць», які праходзіў з 7 па 13 ліпеня 2019 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пры падтрымцы рэктара семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.
Арганізатарамі семінара выступілі Сінадальны місіянерскі аддзел Беларускага Экзархату, Місіянерская лабараторыя пры кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, місіянерскае брацтва пры Мінскай духоўнай семінарыі ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Вучэбная праграма семінара ўключала 38 гадзін абавязковых заняткаў і 8 гадзін заняткаў па выбару. Удзельнікі праслухалі лекцыі па тэмах:
- Біяэтыка — протаіерэй Сергій Лепін, доктар тэалогіі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
- Біблейскія заняткі (Новы Запавет) — іераманах Яўстафій (Халіманкоў), кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі.
- Будызм у Беларусі — Шатраўскі Сяргей Іосіфавіч, кандыдат багаслоўя, прарэктар па навуковай рабоце Інстытута тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла БДУ, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
- Герменеўтыка Старога Запавету і місія — іерэй Міхаіл Самкоў, кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
- Місіялогія — іерэй Сергій Цімашэнкаў, кандыдат багаслоўя, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ, выкладчык Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі.
- Місіянерства на прыходзе — іерэй Аляксандр Багдан, клірык Свята-Петрапаўлаўскага сабора г. Ваўкавыска, выпускнік Мінскай духоўнай акадэміі.
- Пошукі рэсурсаў пры перажыванні гора — іерэй Раман Арцёмаў, магістр філасофскіх навук, магістр псіхалогіі, загадчык завочнага аддзялення Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
- Асаблівасці сучаснага апалагетычнага дыялогу — іерэй Раман Арцёмаў, магістр філасофскіх навук, магістр псіхалогіі, загадчык завочнага аддзялення Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
- Асэнсаванае разуменне праваслаўнага богаслужэння — дыякан Іаан Ляшчанка, магістр тэалогіі, выпускнік Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчык Мінскага духоўнага вучылішча.
- Рыторыка: як распазнаць хітрыкі ў спрэчцы — іерэй Сергій Цімашэнкаў, кандыдат багаслоўя, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі.
- Сектазнаўства — Нагорны Алег Рыгоравіч, каардынатар СРуБ (Супрацьсектанцкі Рух Беларусі), спецыяліст па сектах.
- Фандрайзінг у сацыяльнай сферы — Кнацько Юлія Ігараўна, кандыдат культуралогіі, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; Шахновіч Ірына Анатольеўна — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Галоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Пухавіцкага раёна.
- Царква і выклікі будучыні — іерэй Аляксандр Кухта, намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ, выпускнік магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі.
- Этыка даверу — Кодзенеў Максім Аляксеевіч, магістр гуманітарных навук, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла БДУ.
12 ліпеня была здзейснена Бажэственная літургія, падчас якой многія ўдзельнікі прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн. У другой палове дня ў актавай зале МінДС удзельнікам былі выдадзены сертыфікаты, якія пацвярджаюць іх удзел у семінары.
Па сведчанні ўдзельнікаў і арганізатараў, семінар «Місія і міласэрнасць» з'яўляецца шмат у чым унікальным мерапрыемствам, у якім гарманічна спалучаецца дух хрысціянскага братэрства, ідэя актыўнага служэння бліжняму і Богу, а таксама насычаная вучэбная праграма.
Семінары «Місія і міласэрнасць» — унікальная з'ява ў жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы. На працягу шасці дзён удзельнікі наведвалі богаслужэнні, лекцыі, гутаркі і трэнінгі. Усе выкладчыкі з'яўляюцца спецыялістамі, што паспяхова злучаюць навуковую працу з інтэнсіўнай практычнай дзейнасцю.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
- Мінская духоўная семінарыя адзначае 35-годдзе з моманту другога адраджэння
- У Віцебскім жаночым духоўным вучылішчы адбыўся ўрачысты выпускны акт
- У Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «IV чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага» [+відэа]
- Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці прастольнага свята і актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
- Па матэрыялах СМІ: карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» пабывала ў адзінай у Беларусі праваслаўнай сярэдняй школе
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.