Па матэрыялах СМІ: карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» пабывала ў адзінай у Беларусі праваслаўнай сярэдняй школе

10 студзеня 2024

01.jpg

Напярэдадні Ражджаства Хрыстова карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» пабывала ў адзінай у Беларусі праваслаўнай сярэдняй школе «Іхвіс» пры Свята-Лізавецінскім манастыры, якая ў новым годзе адзначыць 10-годдзе, і даведалася, у чым яе ўнікальнасць. А таксама паразмаўляла з духаўніком манастыра протаіерэем Андрэем Лемяшонкам пра самае галоўнае ў выхаванні сучасных дзяцей.

На вышэйшым узроўні

— Штотыдзень я спавядаю сотні людзей, — кажа айцец Андрэй, — і магу з упэўненасцю сказаць, што многіх жыццёвых трагедый можна было б пазбегнуць, калі б дзеці з малых гадоў атрымлівалі духоўную загартоўку. Для гэтага і існуе наша школа. Пачынаць выхаванне ў веры трэба як мага раней, бо дзеці — гэта маленькія дрэўцы, яшчэ не пашкоджаныя злом. Вялікае дрэва вылечыць ўжо цяжка, часам даводзіцца ... і пілаваць.

02.jpg

Пакуль ідуць заняткі і ў калідорах школы ціха, разглядаю выставу дзіцячых малюнкаў: Дзеці шмат малююць святых. Нядзіўна, бо іх вобразы тут паўсюль, у школе абразоў мноства — у класах, холах.

— Многія з іх былі напісаны дарослымі выхаванцамі іканапіснай школы, — распавядае дырэктар школы «Іхвіс» манахіня Вольга Антановіч, якая кіруе ёй з самага адкрыцця. — Першапачаткова гэты будынак быў адведзены пад нядзельную школу. Але з часам было прынята адважнае рашэнне зладзіць тут сярэднюю школу, каб будынак служыў дзецям не толькі па нядзелях. Пачыналі мы ў 2014 годзе з аднаго першага класа, тады да нас прыйшлі ўсяго 15 дзяцей... і вось хутка ўжо адбудзецца першы выпуск. У год стараемся набіраць па 2 паралелі. Класы ў нас невялікія — па 12-15 чалавек, усяго ў школе 140 вучняў. Педагогаў прыводзіць Гасподзь, і ўсе яны ў нас выдатныя, настаўнікі-прафесіяналы.

Тое, што ўстанове адукацыі, якая паспяхова расце і развіваецца, ужо дзясятак гадоў, а дапамога аказваецца на самым вышэйшым узроўні, не дзіўна: у школы ёсць свая святая заступніца. Ды якая! Прападобная Еўфрасіння Полацкая — заступніца Беларускай зямлі, знакамітая асветніца. Дарэчы, яна ж і заступніца мастацтваў, якімі з задавальненнем займаюцца дзеці. Яны граюць на гітары, фартэпіяна, спяваюць у вакальных ансамблях школы, працуюць у манастырскіх майстэрнях. Наогул, творчая праца, як падкрэсліваюць тут, вельмі даспадобы Госпаду, бо ён сам — Творца. А дзяцей тут выхоўваюць менавіта па вобразу Божаму.

— Мы шмат займаемся з дзецьмі рознымі відамі творчасці, гэта наша асаблівасць, — кажа дырэктар. — Яны спяваюць і танчаць з самага ранняга ўзросту. У нас нават сфарміраваўся такі, можна сказаць, творчы касцяк педагогаў — музыкант, харэограф і тэатрал, якія займаюцца арганізацыяй святаў, канцэртаў, спектакляў, звычайна на Вялікдзень, Каляды, Пакроў Божай Маці. Таксама заўсёды рыхтуем праграму да Дня Перамогі, мы вельмі шануем гэты дзень.

... Цішыня, нейкая нябачная благадаць, адсутнасць мітусні нават на перапынках — адметная асаблівасць гэтай школы. Акрамя ўрокаў, дзеці пастаянна занятыя ў мностве праектаў. Праўда, цяпер у школе своеасаблівая перадышка. Зусім нядаўна тут упершыню прайшлі «Лізавецінскія чытанні» — духоўна-асветніцкая канферэнцыя, прысвечаная прападобнамучаніцы святой княгіні Лізавеце. На канферэнцыю прыехалі госці з Пскова, Масквы. Дзеці, іх бацькі і настаўнікі рыхтавалі выступленні, прысвечаныя жыццю і дзейнасці святой Лізаветы, адбыліся творчыя майстар-класы, дабрачынны кірмаш, старшакласнікі праводзілі для малодшых школьнікаў экскурсіі «Па старонках жыцця матушкі Лізаветы». К 7 студзеня (не раней!) у школе ўсталёўваюць ёлку. У гэтым годзе свята пройдзе ў новым фармаце: звычайна дзеці рыхтуюць канцэртную праграму альбо спектакль, а ў гэты раз старшакласнікі арганізуюць вясёлы квэст для малодшых дзяцей і святочны ранішнік. А пасля адбудзецца «Калядны вечар» для старэйшых дзяцей.

03.jpg

Кожны школьны дзень у школе пачынаецца з малітвы, затым праводзяцца заняткі і продленка. Дзеці, незалежна ад узросту, могуць знаходзіцца тут да вечара, так што кожны знаходзіць сабе гурток ці заняткі па душы. Шмат увагі надаецца спартыўнаму кірунку (тэніс, баскетбол, футбол), харэаграфіі. Узімку ў парку каля абіцелі заліваюць каток. У вольны ад вучобы час для дзяцей арганізуюць экскурсіі па святых месцах, паломніцкія паездкі.

— Стараемся не «закісаць» — больш падарожнічаць, даведвацца, глядзець, — кажа дырэктарка манахіня Вольга. — Наогул, мы шмат у чым як першапраходцы, у тым ліку і ў сваёй справе. Кожны год у нас не падобны на папярэдні: разам з дзецьмі перажывалі першы пераход у 5 клас, разам упершыню здавалі экзамены. Думаю, калі адзін раз пройдзем ўвесь шлях — з 1 па 11 клас, стане крыху лягчэй.

Чытаць працяг артыкула на сайце «Настаўніцкай газеты» 

nastgaz.by/Church.by

Чытайце нас ц мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok