- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Выйшла ў свет энцыклапедыя «Жыровічы: пад святым пакровам»
21 мая 2020У 2020 годзе спаўняецца 550 гадоў унікальнай нацыянальнай праваслаўнай святыні — Жыровіцкай іконе Божай Маці, шануемай не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Яшчэ адна знамянальная дата — 500-годдзе з часу заснавання Жыровіцкага Успенскага манастыра, які з'яўляецца апорай праваслаўнай духоўнай традыцыі ў Беларусі.
З даўніх часоў Жыровічы шанаваліся як святое месца на карце Беларусі. Пакланіцца Жыровіцкай іконе Божай Маці прыходзілі не толькі беларусы, але і людзі з іншых краін, розных саслоўяў, у тым ліку польскія каралі і вялікія князі літоўскія Уладзіслаў IV, Ян Казімір, Ян III Сабескі і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Сведкамі многіх войнаў, якія ведала беларуская зямля, сталі сцены Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра. Сёння Жыровічы — гэта аграгарадок, дзе захоўваюцца традыцыі мінулага і робіцца ўсё для стабільнай сучаснасці і будучыні. Тут размяшчаюцца Жыровіцкі Успенскі манастыр, Мінская духоўная семінарыя і Жыровіцкі аграрна-тэхнічны каледж.
Ва ўзаемадзеянні з выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» працу над энцыклапедыяй праводзіў навукова-рэдакцыйны савет, сфарміраваны і ўзначалены намеснікам Жыровіцкага Успенскага манастыра архіепіскапам Навагрудскім і Слонімскім Гурыем, рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі. У склад савета ўвайшлі спецыялісты ў галіне беларускай канфесійнай гісторыі з ліку выкладчыкаў Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі: іераманах Афанасій (Сакалоў), прафесар протаіерэй Сергій Гардун, прафесар іерэй Гардзей Шчаглоў, протадыякан Павел Бубноў, прафесар С. П. Стрэнкоўскі, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Г.А. Лаўрэцкі, Ю. М. Мікульскі. Акрамя членаў савета, да падрыхтоўкі артыкулаў для навукова-даведачнага выдання запрашаліся намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А. В. Суша, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы А. С. Горны, дацэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны С. Ф. Верамееў, кандыдат мастацтвазнаўства Л. С. Шпакоўская і іншыя кампетэнтныя аўтары. Складальнікам выступіў А.В. Слесараў – кандыдат багаслоўя, дацэнт, прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай семінарыі, прарэктар па навуковай рабоце і загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі..
Асноўная мова кнігі — беларуская. Найбольш значныя артыкулы прадстаўлены ў каляровым афармленні на беларускай, рускай і англійскай мовах. Энцыклапедыя ўключае каля 200 артыкулаў і больш за 200 фотаздымкаў з архіва Жыровіцкага манастыра, архіва Мінскай духоўнай семінарыі, архіва часопіса «Ступені», асабістага архіва ігуменні Гаўрыілы (Глухавай), а таксама сучасныя фатаграфіі.
Большасць артыкулаў публікуецца ўпершыню і мае багатую бібліяграфію, якая прадстаўляе вялікую каштоўнасць для будучых пакаленняў даследчыкаў гісторыі і сучаснасці Жыровічаў. Тыраж выдання 1000 экз.
Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі», МінДС / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца семінар-практыкум для царкоўных бібліятэк «Атрыбуцыя і бібліяграфічнае апісанне старадрукаваных і рэдкіх кніг»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
- У рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі створаны фільм «Споведзь» [+відэа]
- Выйшла ў свет кніга Свяцейшага Патрыярха Кірыла «Каб не загінуць ні ў гэтым свеце, ні ў будучым: аб пакаянні і спасіцельным прабачэнні»
- У выдавецтве Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска выйшаў «Беларускі праваслаўны каляндар» на 2024 год
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.