Выйшла кніга «Уводзіны ў сектазнаўства» Уладзіміра Марціновіча

20 лютага 2019

IMG_0001.jpg

У выдавецтве Стрэчанскага манастыра горада Масквы выйшла кніга «Уводзіны ў сектазнаўства». Аўтар працы — старшыня Сінадальнага цэнтра сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч.

Кніга ўяўляе сабой кароткае ўвядзенне ў тэарэтычнае асэнсаванне феномену сектанцтва сучаснай навукай. У ёй апісваецца нетрадыцыйная рэлігійнасць як цэласная сістэма, разбіраюцца асноўныя тыпы сектанцтва, механізмы іх узнаўлення і цеснай ўзаемасувязі адзін з адным, аналізуюцца асаблівасці рэакцыі на іх з боку грамадства, а таксама коратка раскрываецца праблематыка ўваходу ў секты, членства ў іх, выхаду з іх і праблема дэструктыўнасці сектанцтва. Выданне падрыхтавана па закузу Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы.

Таксама Сінадальным цэнтрам сектазнаўства выпушчаны VII том альманаха «Сектазнаўства» за 2018 год і першы нумар «Весніка Сінадальнага цэнтра сектазнаўства» за 2019 год з актуальнай статыстыкай новых рэлігійных рухаў, сект і культаў, дзейнасць якіх дакументальна зафіксавана ў Беларусі.

Church.by