- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі епіскапа Барысаўскага Веніяміна пра свяшчэннамучаніка Іаана Васторгава
26 снежня 201825 снежня ў рамках міжнароднага праваслаўнага Каляднага фестывалю «Радасць» у Палацы мастацтваў горада Мінска адбылася прэзентацыя кнігі епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна «Я гатовы ... жыццё і подзвіг свяшчэннамучаніка Іаана Васторгава». Адкрыла літаратурна-музычную праграму Ліліяна Фёдараўна Анцух, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці», якое выпусціла кнігу ў свет.
Цэнтральнай часткай праграмы было выступленне епіскапа Веніяміна, які распавёў аб працы над кнігай. Уладыка адзначыў, што кніга прысвечана жыццю і подзвігу за Хрыста пацярпелага протаіерэя Іаана Іаанавіча Васторгава, асоба якога дастаткова вядомая ў асяроддзі веруючага народа, але, несумненна, заслугоўвае большай увагі. Характэрна, што менавіта ў гэтым годзе споўнілася 100 гадоў з дня трагічнай гібелі айца Іаана, які прыняў смерць ад рук бязбожнікаў. Вобраз гэтага свяшчэннамучаніка павінен стаць для нас высокім прыкладам служэння Богу, а для ўсяго грамадства — духоўна-маральнай апорай у наш час.
На мерапрыемстве выступілі з вершамі і песнямі Яўген і Алена Піменавы, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Медзяльцоў.
На працягу ўсёй сустрэчы гучалі духоўныя спевы ў выкананні хору «Радуйся» сястрыцтва Лізавецінскага манастыра (рэгент Вераніка Бандаровіч).
У канцы прэзентацыі кожны ахвотны мог набыць кнігу епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна «Я гатовы... Жыццё і подзвіг свяшчэннамучаніка Іаана Васторгава» з аўтографам уладыкі.
Барысаўская епархія / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Пабачыла свет кніга «Гістарычнае апісанне Полацкай епархіі і ўсіх манастыроў, якія ў гэтай епархіі знаходзяцца»
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца семінар-практыкум для царкоўных бібліятэк «Атрыбуцыя і бібліяграфічнае апісанне старадрукаваных і рэдкіх кніг»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
- У рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі створаны фільм «Споведзь» [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.