- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Мінску адбудзецца Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная памяці мітрапаліта Нікадзіма (Ротава)
15 ліпеня 201915 кастрычніка 2019 года спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Высокапраасвяшчэннейшага Нікадзіма (Ротава, 1929 — 1978), мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага, Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы.
Мітрапаліт Нікадзім (Ротаў) увайшоў у гісторыю Рускай Праваслаўнай Царквы як выдатны іерарх ХХ стагоддзя, які выхаваў цэлую плеяду архіерэяў і святароў, якія нясуць цяпер адказныя послухі ў Праваслаўнай Царкве па ўсім свеце. Адным з бліжэйшых вучняў незабыўнага мітрапаліта Нікадзіма з'яўляецца цяперашні Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы — Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
Неацэннай заслугай мітрапаліта Нікадзіма можна лічыць шырокае сведчанне аб Праваслаўі па ўсім свеце, якое здзяйснялася ва ўмовах прыгнёту Рускай Царквы з боку савецкіх уладаў у ХХ стагоддзі. У 2018 годзе споўнілася 55 гадоў з часу яго знаходжання на Мінскай кафедры ў жніўні-кастрычніку 1963 года.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску 15-16 кастрычніка 2019 года адбудзецца Міжнародная канферэнцыя «Мітрапаліт Нікадзім: шлях служэння Царкве», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння мітрапаліта Нікадзіма (Ротава).
Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца: Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату, міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Інстытут тэалогіі БДУ.
Мэтай дадзенай канферэнцыі з'яўляецца асвятленне шматграннага царкоўнага служэння мітрапаліта Нікадзіма, яго міжнароднай і міжканфесійнай дзейнасці, асэнсаванне яго багаслоўскай і літургічнай спадчыны. Асаблівая ўвага на канферэнцыі будзе нададзена ўспамінам сучаснікаў мітрапаліта Нікадзіма.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца архіерэі і святары, чыё царкоўнае служэнне было непасрэдна звязана з асобай мітрапаліта Нікадзіма, а таксама прадстаўнікі інаслаўных канфесій, навуковай і культурнай грамадскасці, выкладчыкі, аспіранты і студэнты дзяржаўных і царкоўных устаноў адукацыі.
Канферэнцыя адкрыецца памінальным набажэнствам у дзень нараджэння мітрапаліта Нікадзіма 15 кастрычніка і далей пройдзе ў фармаце пленарнага пасяджэння і працы круглага стала на тэму: «Мітрапаліт Нікадзім (1929 -1978): погляд сучаснікаў». Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Удзел у канферэнцыі мяркуецца ў фармаце прывітальнага слова (рэгламент выступлення — 5 хвілін), пленарнага даклада (рэгламент выступлення — 15 хвілін), даклада на круглым стале (рэгламент выступлення — 10 хвілін).
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 верасня 2019 года накіраваць у адрас аргкамітэта заяўку на ўдзел і тэкст даклада. Фармат старонкі А4, шрыфт 14 Times New Roman, інтэрвал адзінарны, абзацны водступ — 1,25 см, Палі: верхняе, ніжняе — 2 см, левае — 3 см, правае — 1 см. Алфавітны спіс выкарыстаных крыніц, аформлены паводле патрабаванняў ВАК, — у канцы артыкула, спасылкі ў тэксце ў квадратных дужках у адпаведнасці з нумарацыяй спісу.
Узор заяўкі для удзелу ў канферэнцыі (Word) >>
Заяўкі на ўдзел ў канферэнцыі просьба накіроўваць на электронны адрас Аргкамітэта: mitropolit_nicodim90@mail.ru.
Кантактныя тэлефоны:
+375 29 664 61 38 — іерэй Святаслаў Рагальскі, старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла»
+375 29 568 17 14 — Сяргей Іосіфавіч Шатраўскі, прарэктар па навуковай рабоце Інстытута тэалогіі БДУ
Пасля прыняцця заяўкі аргкамітэтам на адрас удзельніка будзе выслана афіцыйнае запрашэнне і праграма працы канферэнцыі.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю заснавання Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ
- Мінская духоўная семінарыя адзначае 35-годдзе з моманту другога адраджэння
- У Віцебскім жаночым духоўным вучылішчы адбыўся ўрачысты выпускны акт
- У Мінску прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «IV чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага» [+відэа]
- Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці прастольнага свята і актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі
- Па матэрыялах СМІ: карэспандэнт «Настаўніцкай газеты» пабывала ў адзінай у Беларусі праваслаўнай сярэдняй школе
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.