- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Мінску, Полацку і Жыровічах адбудуцца прэзентацыі кнігі пра свяшчэннамучаніка Іаана (Помера)
25 студзеня 20202-4 лютага 2020 года ў Мінску, Полацку і Жыровічах пройдуць прэзентацыі двухтомнага выдання, прысвечанага выдатнаму іерарху Рускай Праваслаўнай Царквы XX стагоддзя — свяшчэннамучаніку Іаану (Поммеру) (1876 — 1934), архіепіскапу Рыжскаму.
Жыццёвы шлях свяшчэннамучаніка Іаана звязаны з беларускім краем, дзе ён у 1912 годзе пачаў служэнне ў якасці епіскапа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі. Пасля свяціцель праявіў сябе ў супрацьстаянні расколу абнаўленцкага тыпу на тэрыторыі Пензенскай губерні. У 1921 годзе епіскап Іаан атрымаў прызначэнне на служэнне ў Латвіі, дзе паслядоўна адстойваў царкоўныя інтарэсы і праводзіў лінію на захаванне кананічнага адзінства Рускай Праваслаўнай Царквы. У ноч з 11 на 12 кастрычніка 1934 года невядомыя падвергнулі свяціцеля страшным катаванням і пасля стрэлу ў скронь спалілі. Злачынства да гэтага дня застаецца нераскрытым. Рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў 2001 годзе архіепіскап Рыжскі і Латвійскі Іаан (Помер) прылічаны да Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай.
Прэзентаванае выданне ўключае дзве кнігі. Першы том уяўляе сабой манаграфію С. В. Зелева і К. Г. Арыставай аб жыцці і служэнні свяшчэннамучаніка, заснаваную на вялікім масіве архіўных дакументаў, следчых матэрыялаў і ўспамінаў. Другі том ўяўляе сабой збор выбраных твораў архіепіскапа Іаана (рэдактар і складальнік К. Г. Арыстава). Матэрыялы раскрываюць не толькі гістарычны кантэкст яго вызнаўчага подзвігу, але і ўнікальнасць асобы, адначасова і царкоўнага іерарха, і палітыка. Публікуемы матэрыял падрабязна пракаментаваны і ілюстраваны.
Падчас прэзентацый мяркуецца выступленне аўтара, рэдактара і складальніка абодвух тамоў кнігі — К. Г. Арыставай, дацэнта Пензенскай духоўнай семінарыі.
Расклад прэзентацый:
2 лютага 2020 года прэзентацыя пройдзе ў Мінскай духоўнай семінарыі (аг. Жыровічы, вул. Саборная, 55). Месца правядзення: актавая зала. Пачатак мерапрыемства: 18.00 . Уваход вольны.
3 лютага 2020 года прэзентацыя пройдзе ў Мінскай духоўнай акадэміі (г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27). Месца правядзення: актавая зала. Пачатак мерапрыемства: 17.30. Уваход вольны.
4 лютага 2020 года прэзентацыя пройдзе ў будынку нядзельнай школы Полацкага кафедральнага сабора (г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская. Пачатак мерапрыемства: 18.00 Уваход вольны.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца семінар-практыкум для царкоўных бібліятэк «Атрыбуцыя і бібліяграфічнае апісанне старадрукаваных і рэдкіх кніг»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
- У рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі створаны фільм «Споведзь» [+відэа]
- Выйшла ў свет кніга Свяцейшага Патрыярха Кірыла «Каб не загінуць ні ў гэтым свеце, ні ў будучым: аб пакаянні і спасіцельным прабачэнні»
- У выдавецтве Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска выйшаў «Беларускі праваслаўны каляндар» на 2024 год
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.