- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Выдадзены пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на сучасную беларускую мову
07 верасня 2017Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Беларускай Праваслаўнай Царкве выдадзены новы пераклад Свяшчэннага Пісання Новага Запавету на сучасную беларускую мову.
«Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» — плод саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія распачалі гэтую працу 25 гадоў таму па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта (Вахрамеева) (цяпер Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі). Над перакладам працавалі: протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя; протаіерэй Аляксандр Пачопка, бакалаўр багаслоўя; Чарота Іван Аляксеевіч, доктар філалагічных навук; Васілевіч Уладзімір Аляксандравіч, кандыдат філалагічных навук, Кароль Алесь Віктаравіч, кандыдат багаслоўя; Матрунчык Таццяна Аляксееўна, выканаўчы сакратар.
Пераклад зроблены са старажытнагрэчаскага тэксту, традыцыйна ўжытнага ў Праваслаўнай Царкве. У працэсе сваёй працы Біблейская камісія ўважліва аналізавала і ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову (працы Л. Дзекуць-Малея, В. Гадлеўскага, Я. Станкевіча, П. Татарыновіча, У. Чарняўскага, М. Міцкевіча, В. Сёмухі, А. Клышкі). Выкарыстоўваліся таксама розныя пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую і іншыя мовы.
Выданне «Новага Запавету» ажыццёўлена пад агульным кіраўніцтвам Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы, пры ўдзеле Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь і ТАА «Медиал». Кніга надрукавана накладам у 6 тысяч асобнікаў у добрым паліграфічным афармленні. З іх 500 асобнікаў — падарункавыя, у скураной вокладцы з залатым абрэзам. Тэкст надрукаваны ў дзве фарбы, маюцца графічныя застаўкі з традыцыйнымі для кожнай з кніг Новага Запавету сюжэтамі. Макет кнігі падрыхтаваны Брацтвам трох Віленскіх мучанікаў. Над мастацкім афармленнем працаваў В. І. Сенчанка, камп'ютарнай вёрсткай — А. І. Дземчанка. Надрукаваны наклад у праваслаўнай друкарні «Orthdruk» (Беласток, Польшча).
Выданне тэкстаў Свяшчэннаг Пісання Новага Запавету ў новым перакладзе на сучасную беларускую мову, без сумневу, мае агульнанацыянальнае і гістарычнае значэнне. Яно будзе аказваць самы станоўчы ўплыў на духоўна-маральны стан нашага грамадства, літаратуру, мову, культуру, паслужыць умацаванню духоўных асноў грамадства і дзяржавы. Цяпер у грамадзян Беларусі з'явілася магчымасць чытаць і вывучаць Свяшчэннае Пісанне на роднай мове ў высокапрафесійным перакладзе. Выданне робіць даступным гэта вывучэнне для кожнага жадаючага.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца семінар-практыкум для царкоўных бібліятэк «Атрыбуцыя і бібліяграфічнае апісанне старадрукаваных і рэдкіх кніг»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
- У рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі створаны фільм «Споведзь» [+відэа]
- Выйшла ў свет кніга Свяцейшага Патрыярха Кірыла «Каб не загінуць ні ў гэтым свеце, ні ў будучым: аб пакаянні і спасіцельным прабачэнні»
- У выдавецтве Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска выйшаў «Беларускі праваслаўны каляндар» на 2024 год
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.