Тэматычная кніжная выстава «Калядная зорка» праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

28 снежня 2021

zorka_kaliadnaja.jpg

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць кніжная выстава «Калядная зорка».

Галоўны бібліятэкар аддзела кніжных выставак Нацыянальнай бібліятэкі Святлана Зайко праінфармавала, што ў экспазіцыю ўключана інфармацыя аб традыцыях святкавання Ражджаства Хрыстова ў розных краінах свету. Таксама прадстаўлена літаратура, якая знаёміць чытача з тым, якія гульні і забавы былі распаўсюджаны на нашых землях у калядны перыяд калядных свят. Акрамя гэтага на тэматычнай выставе апавядаецца пра гісторыю ёлачных цацак і традыцыі ўпрыгожвання калядных ёлак.

На асобным стэлажы знаходзяцца кнігі з рэцэптамі беларускай кухні, дзе сабраны рэцэпты страў, якія рыхтавалі нашы продкі напярэдадні Ражджаства Хрыстова і на само свята. Таксама на выставе можна азнаёміцца з падборкай мастацкіх твораў айчынных і замежных пісьменнікаў, якія можна пачытаць у калядныя вечары дарослым і дзецям.

Экспазіцыю можна наведаць да 19 студзеня 2022 года.

Сhurch.by