- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Адбылася прэзентацыя рускамоўнага выдання зборніка дакладаў V Міжнароднага ўсходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету
19 кастрычніка 201816 кастрычніка 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках работы круглага стала «сучасныя біблейскія даследаванні» адбылася прэзентацыя рускамоўнага выдання зборніка дакладаў V Міжнароднага ўсходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету «Евангельскія вобразы Госпада Іісуса Хрыста ў царкоўнай традыцыі і біблейскай навуцы».
Сімпозіум быў арганізаваны ўсходнееўрапейскай камісіяй Таварыства даследчыкаў Новага Запавету (Eastern European Liaison Committee of Studiorum Novi Testamenti Societas) і праходзіў у верасні 2010 года на базе Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау.
З беларускага боку арганізатарамі сімпозіума выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірыла Тураўскага. Праведзены сімпозіум закліканы садзейнічаць абмену навуковым вопытам вядучых сусветных і айчынных спецыялістаў у галіне даследавання Свяшчэннага Пісання Новага Запавету.
Прадстаўнікі беларускай біблейскай навукі з 2005 года плённа супрацоўнічаюць з Таварыствам даследчыкаў Новага Запавету (SNTS), якое аб'ядноўвае вучоных у галіне новазапаветнай біблеістыкі. Усходнееўрапейская камісія SNTS, якая ўзначальваецца ў дадзены момант прафесарам доктарам Карлам-Вільгельмам Нібурам (універсітэт імя Фрыдрыха Шылера, Іена, ФРГ), ужо на працягу многіх гадоў ажыццяўляе падтрымку новазапаветных даследаванняў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і краін СНД, а таксама развіццё навуковых біблейскіх бібліятэк у Санкт-Пецярбургу, Сафіі і Бялградзе.
Пры садзейнічанні камісіі падобныя міжнародныя форумы праводзіліся ў Нямецы (Румынія, 1998), Рыле (Балгарыя, 2001), Санкт-Пецярбургу, (Расія, 2005), У Акадэміі Самбата дэ Сус (Румынія, 2007), Бялградзе (Сербія, 2013) і Маскве (Расія, 2016).
На сімпозіумах, што адбыліся, абмяркоўваліся розныя пытанні новазапаветнай герменеўтыкі і экзэгетыкі, у тым ліку ў эклезіялагічным і літургічным кантэкстах. Мінскі сімпозіум быў прысвечаны вывучэнню існуючых падыходаў да даследавання евангельскіх вобразаў Госпада Іісуса Хрыста ў святле ўсходніх і заходніх багаслоўскіх традыцый. Акрамя багаслоўя і біблеістыкі, выступленні закраналі шырокі спектр гуманітарных ведаў, мяжуючы з такімі дысцыплінамі, як гісторыя, грамадазнаўства, археалогія, мастацтвазнаўства, філалогія, філасофія, этыка.
На сімпозіуме было прадстаўлена дзесяць пленарных дакладаў, якія асвятляюць розныя аспекты Евангельскага вобраза Госпада Іісуса Хрыста, яго асэнсаванне ў біблейскай навуцы, царкоўнай традыцыі і культурным успрыманні як Усходу, так і Захаду. Прымаючы пад увагу, што гэты сімпозіум стаў першай маштабнай падзеяй у жыцці беларускай біблеістыкі, асобна была разгледжана тэма гістарычнага развіцця айчыннай біблейскай навукі. Усяго ў канферэнцыі прыняло ўдзел больш за 50 навукоўцаў з краін Заходняй Еўропы і ЗША, а таксама з Расіі, Украіны, Румыніі, Балгарыі, Македоніі, Сербіі, Польшчы, Венгрыі і краін Балтыі.
Англамоўная версія зборніка дакладаў V Міжнароднага ўсходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету выйшла выдавецтве «Mohr Siebeck» (Цюбінген, Германія), пасля чаго была ініцыіравана праца па перакладзе асноўных дакладаў на рускую мову і выданню рускамоўнай версіі.
Рускамоўная версія зборніка была падрыхтавана да друку пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі А. А. Аляксеева і пабачыла свет у Выдавецкім цэнтры БДУ.
Дадзеным выданнем Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам адкрывае серыю навуковых публікацый «Тэалогія ў універсітэтах», мэтай якой з'яўляецца выданне навуковых прац і навучальных дапаможнікаў ў галіне тэалогіі, філасофіі, рэлігіязнаўства і класічнай філалогіі.
Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца семінар-практыкум для царкоўных бібліятэк «Атрыбуцыя і бібліяграфічнае апісанне старадрукаваных і рэдкіх кніг»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
- У рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі створаны фільм «Споведзь» [+відэа]
- Выйшла ў свет кніга Свяцейшага Патрыярха Кірыла «Каб не загінуць ні ў гэтым свеце, ні ў будучым: аб пакаянні і спасіцельным прабачэнні»
- У выдавецтве Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска выйшаў «Беларускі праваслаўны каляндар» на 2024 год
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.