Старшыня Сінадальнага цэнтра сектазнаўства Беларускага Экзархату выступіў на курсах павышэння кваліфікацыі новапастаўленых архіерэяў Рускай Праваслаўнай Царквы

25 кастрычніка 2017

top.jpg

24 кастрычніка 2017 года ў Новаспаскім манастыры (Масква, Расія) на курсах павышэння кваліфікацыі новапастаўленых архіерэяў Рускай Праваслаўнай Царквы выступіў Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч, старшыня Сінадальнага цэнтра сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы, доктар тэалогіі, кандыдат сацыялагічных навук, загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі.

Курсы павышэння кваліфікацыі прайшлі з 16 па 25 кастрычніка і былі прысвечаны актуальным пытанням епархіяльнага кіравання, адносінам Царквы з дзяржавай, грамадствам і СМІ.

Выкладчыкамі курсаў з'яўляліся кіраўнікі мітраполій, кіраўнікі Сінадальных структур, спецыялісты ў галіне прававых і эканамічных аспектаў дзейнасці епархій.

Курсы былі праведзены па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. У навучанні прынялі ўдзел 37 правячых і вікарных епіскапаў. 

Church.by