- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Падведзены вынікі IV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання»
26 чэрвеня 201826 чэрвеня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі былі падведзены вынікі IV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання».
У конкурсе прынялі ўдзел больш за 50 работ ад бібліятэк устаноў адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы. Лепшыя работы з усіх рэгіёнаў Беларусі, згодна з Інструкцыяй аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання», прынялі ўдзел у адборы на абласным і ведамасным узроўнях. Працы, якія занялі першыя і другія месцы сярод публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы, былі прадстаўлены на суд кампетэнтнага журы рэспубліканскага этапу конкурсу. У выніку былі намінаваны 29 конкурсных работ.
У ходзе пасяджэння рэспубліканскага журы былі вызначаны пераможцы ў чатырох намінацыях. У склад журы ўвайшлі: епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін (старшыня журы), дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р. С. Матульскі (намеснік старшыні), галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Аляксандраўна Рынкевіч (сакратар журы), галоўны спецыяліст упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Булаўкіна, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Уладзіміравіч Боцян, адказны сакратар Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы Т. А. Самайлюк, загадчыца Цэнтральнай бібліятэкі Беларускага Экзархату Святлана Ф. Вінаградава і член Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ Т. А. Квасава.
Пасля зацвярджэння пратакола пасяджэння журы Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, інфармацыя пра пераможцаў будзе апублікаваны на афіцыйных парталах Беларускай Праваслаўнай Царквы, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ, а таксама на сайце «Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі».
***
Штогадовы рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка — цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання» заснаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой з мэтай удасканалення дзейнасці царкоўных і свецкіх бібліятэк, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў, а таксама актывізацыі работы па выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый. Распараджэнне па Беларускай Праваслаўнай Царкве «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ад 12 снежня 2014 года, № 2189 падпісана мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі і ўзгоднена з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь, Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўляе Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ. Суарганізатарамі конкурсу выступілі: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Удзел у конкурсе прымаюць таксама бібліятэкі, якія знаходзяцца ў ведамстве іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі / Church.by
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца семінар-практыкум для царкоўных бібліятэк «Атрыбуцыя і бібліяграфічнае апісанне старадрукаваных і рэдкіх кніг»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
- У рамках Беларускіх Калядных чытанняў Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў дыялогавую пляцоўку «Хрысціянскія каштоўнасці і сэнсы: іх абарона ў інфармацыйнай прасторы»
- У рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі створаны фільм «Споведзь» [+відэа]
- Выйшла ў свет кніга Свяцейшага Патрыярха Кірыла «Каб не загінуць ні ў гэтым свеце, ні ў будучым: аб пакаянні і спасіцельным прабачэнні»
- У выдавецтве Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска выйшаў «Беларускі праваслаўны каляндар» на 2024 год
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.