- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Выйшла кніга пра малавывучаны перыяд гісторыі Мінскай епархіі
07 сакавіка 2019Выдавецтва «Медыял» выпусціла кнігу архімандрыта Сергія (Брыча) «Мінская епархія ў 1959 годзе».
Пры напісанні кнігі аўтар звярнуўся да выяўленага ім у архіве Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска рукапісу справаздачы аб жыцці Мінскай епархіі ў 1959 годзе, падрыхтаванай мітрапалітам Мінскім і Беларускім Гурыем (Ягоравым).
Прыводзяцца дадзеныя аб стане спраў у Мінскім епархіяльным упраўленні, аб колькасці храмавых будынкаў, якія выкарыстоўваюцца Праваслаўнай Царквой і з'яўляюцца помнікамі архітэктуры, паведамляюцца статыстычныя дадзеныя аб колькасці прыходаў, манастыроў, святароў, манаскіх асоб, характарызуецца стан рэлігійна-маральнага жыцця праваслаўных вернікаў, апісваюцца важнейшыя падзеі царкоўна-грамадскага жыцця, дзейнасць кіраўніка епархіі, стан і вынікі рамонтна-будаўнічых работ, жыццё Мінскай духоўнай семінарыі.
Аўтар упершыню ўводзіць у навуковы абарот тэкст епархіяльнай справаздачы за 1959 год, пры публікацыі якой захоўваюцца ўласнаручныя праўкі мітрапаліта Гурыя ў машынапісным тэксце, якія адлюстроўваюць асабістае стаўленне архіпастыра да цэлага шэрагу пытанняў царкоўнага жыцця.
У кнізе змешчаны ўнікальныя фотаздымкі з архіва Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.
Выданне прызначана даследчыкам гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, аспірантам, студэнтам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, усім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Адышоў да Госпада духаўнік Віцебскай епархіі схіархімандрыт Амвросій (Фёдараў)
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска
- Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята храме ў гонар прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
- У Тураўскай епархіі прайшоў Летні злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
- 5-9 жніўня адбудзецца 120-кіламетровы хрэсны ход з Віцебска ў Смаленск да абраза Божай Маці, названай «Адзігітрыя»
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.