- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Выпушчаны памятны знак з нагоды 30-годдзя адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі
19 верасня 201916 верасня 2019 года Мінскай духоўнай семінарыяй па благаславенню рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя быў выпушчаны памятны знак, прысвечаны 30-годдзю адраджэння дзейнасці семінарыі.
Памятны знак уяўляе сабой манету дыяметрам 50 мм, пакрытую гальванічным срэбрам. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс: у цэнтры — выкананая ў іканапісным стылі рэльефная выява нябесных заступнікаў Мінскай духоўнай семінарыі і надпіс па крузе «СВЯТИТЕЛИ ВАСИЛИЙ ВЕЛИКИЙ, ГРИГОРИЙ БОГОСЛОВ И ИОАНН ЗЛАТОУСТ».
Рэверс: уверсе па крузе надпіс «МИНСКАЯ ДУХОВНАЯ СЕМИНАРИЯ», унізе «1989-2019». У цэнтры надпіс: «30 лет со дня возрождения».
Памятныя знакі будуць уручацца выкладчыкам семінарыі і ўдзельнікам урачыстасцяў, прысвечаных 30-годдзю адраджэння навучальнай установы.
Сучасная Мінская духоўная духоўная семінарыя, размешчаная на тэрыторыі Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра, узводзіць сваю гістарычную пераемнасьць да дзвюх багаслоўскіх навучальных устаноў. Першай з іх з'яўляецца дарэвалюцыйная Мінская духоўная семінарыя, адкрытая ў 1785 годзе пры Слуцкім Свята-Троіцкім манастыры, якая затым пераехала ў горад Мінск і была закрыта ў 1918 годзе. Другой з'яўляецца Літоўская духоўная семінарыя, адкрытая ў 1828 годзе будучым мітрапалітам Літоўскім і Віленскім Іосіфам (Сямашкам) (1868) пры Жыровіцкай абіцелі з мэтай выхавання ўніяцкіх святароў у духу паважлівай папашаны да візантыйска-рускай духоўнай традыцыі. Шмат у чым дзякуючы дзейнасці мітрапаліта Іосіфа і яго паплечнікаў з Літоўскай духоўнай семінарыі ў 1839 годзе на Полацкім царкоўным саборы адбылося ўз'яднанне ўніятаў з Рускай Праваслаўнай Царквой.
Першае адраджэнне Мінскай духоўнай семінарыі адбылося ў 1947 годзе, калі на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра зноў была адкрыта духоўная навучальная ўстанова. Узмацненне жорсткасці савецкай антырэлігійнай палітыкі прывяло да закрыцця семінарыі ў 1963 годзе. Афіцыйнае адраджэнне Мінскай духоўнай семінарыі адбылося 16 верасня 1989 года, а ў пачатку кастрычніка таго ж года пачаліся вучэбныя заняткі.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Змяніўся графік працы царкоўнай лаўкі Мінскага епархіяльнага ўпраўлення: крама будзе адкрыта для пакупнікоў па суботах і нядзелях
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.