У аўторак Светлай сядміцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры

30 красавіка 2019

top.jpg

30 красавіка 2019 года, у аўторак Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы і велікодны хрэсны ход у Свята-Успенскім Жыровіцкім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, брація Жыровіцкага манастыра і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане.

За Бажэственнай літургіяй маліўся схіепіскап Дзятлаўскі Пётр.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем студэнта чацвёртага курса Аляксандра Шалыхмана.

На малым уваходзе зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы і да дня Святой Пасхі Патрыяршы Экзарх удастоіў протаіерэя Генадзя Поўнага і протаіерэя Андрэя Цыгеля права служэння Бажэственнай літургіі з адкрытымі царскімі варотамі да «Іжэ херувімы…»

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іераманах Яўстафій (Халіманкоў).

Па заканчэнні хрэснага ходу да Патрыяршага Экзарха са словамі віншавання ад імя браціі абіцелі, навучальнікаў і навучэнцаў Мінскай духоўнай семінарыі звярнуўся рэктар семінарыі архіепіскап Гурый.

Мітрапаліт Павел падзякаваў архіепіскапу Гурыю, епіскапу Парфірыю і епіскапу Ігнацію за саборнае служэнне і павіншаваў брацію манастыра, навучальнікаў і навучэнцаў Мінскай духоўнай семінарыі і ўсіх прыхаджан са святам Уваскрасення Хрыстовага і пажадаў, каб кожны захаваў у сваім сэрцы велікодную радасць пра Уваскрасенне Хрыста Спасіцеля.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. Насельнікам і прыхаджанам абіцелі мітрапаліт Павел уручыў велікодныя яйкі і салодкія падарункі.

Затым архіпастыры наведалі нядужага схіепіскапа Дзятлаўскага Пятра і павіншавалі яго са святам Пасхі Хрыстовай.

Church.by

Фотарэпартаж