Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Віцебскае жаночае духоўнае вучылішча аб'яўляе набор на 2020/2021 навучальны год

29 чэрвеня 2020

top.jpg

Віцебскае жаночае духоўнае вучылішча аб'яўляе набор абітурыентаў на 2020/2021 навучальны год.

З 1 ліпеня 2020 года жадаючыя навучацца ў духоўнай школе могуць адправіць адсканаваны камплект дакументаў на электронную пошту vitdu@vitprav.by, указаўшы ў тэме назву аддзялення, на якое хоча паступіць абітурыентка:

Рэгенцка-пеўчае аддзяленне (дзённае) — тэрмін навучання 3 гады;

Рэгенцка-пеўчае аддзяленне (вячэрнія курсы царкоўных чытальнікаў) — тэрмін навучання 1 год;

Іканапіснае аддзяленне (дзённае) — тэрмін навучання 3 гады;

Курс фларыстыкі і ўпрыгожвання храмаў — тэрмін навучання 1 год.

Арыгіналы дакументаў абітурыенткі падаюць у прыёмную камісію асабіста перад пачаткам экзаменаў, якія пройдуць 7 верасня 2020 года.

Паступаючыя ў духоўнае вучылішча здаюць наступныя прыёмныя выпрабаванні:

  • Асновы праваслаўнага веравучэння;
  • Свяшчэнная гісторыя Старога і Новага Запавету;
  • Сумоўе.
  • Абітурыенткі, якія паступаюць на іканапіснае аддзяленне, падаюць у прыёмную камісію свае мастацкія работы (не менш 5).

Пры прыбыцці ў духоўнае вучылішча абітурыентка павінна падаць у канцылярыю навучальнай установы пашпарт.

Іншагароднія навучэнкі пры неабходнасці забяспечваюцца інтэрнатам. У перыяд вучобы навучэнкам прадастаўляецца харчаванне. Навучанне бясплатнае.

Больш падрабязна з правіламі паступлення можна азнаёміцца тут.

 

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

 

+ 375292101407 — першы намеснік дырэктара (протаіерэй Аляксандр Лесавой)

 

+375292151398 — канцылярыя (Святлана Міхайлаўна Сандакова)

 

Адрас: г. Віцебск, вул. Талстога, д. 15

Віцебская епархія / Church.by