- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
Валянціна Матвіенка перадала Усіхсвяцкаму храму Мінска капсулу з зямлёй з месцаў баёў пада Ржэвам
06 сакавіка 20205 сакавіка 2020 года старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Іванаўна Матвіенка, знаходзячыся з афіцыйным візітам у Рэспубліцы Беларусь, наведала храм-помнік у гонар Усіх святых горада Мінска. Разам са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Іванаўнай Качанавай высокая госця з Расіі перадала храму капсулу з зямлёй з месцаў кровапралітных баёў пад горадам Ржэвам.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны, ветэраны, парламентарыі і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.
У капсулу закладзена зямля з двух месцаў: з «вышыні-200», за якую некалькі месяцаў ішлі бітвы і дзе праходзіў Палунінскі рубеж, і з брацкай магілы каля вёскі Какошкіна, дзе пахаваны тысячы невядомых салдат. Цырымонія перадачы капсулы прымеркавана да міжнароднай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі!»
Пасля перадачы капсулы Валянціна Матвіенка пагутарыла з жыхарамі блакаднага Ленінграда, якія пражываюць у цяперашні час у горадзе Мінску.
Пасля агляду храма высокія госці запалілі свечкі, а затым мітрапаліт Павел ад імя Беларускага Экзархату перадаў у дар Валянціне Іванаўне ікону прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Закладзеная ў нішу крыпты Усіхсвяцкага храма капсула з зямлёй з месцаў баёў пада Ржэвам стала 78-й. Усяго ў крыпце прадугледжаны 504 нішы, падзеленыя на сектары. Зямля з-пад Ржэва заняла сваё месца побач з зямлёй з месцаў найбуйнейшых бітваў у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: на Курскай дузе, аперацыі «Прарыў» у Віцебскай вобласці, Вяземскай аперацыі.
Па словах дырэктара Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння Аляксандра Госцева, у рамках акцыі «У славу агульнай Перамогі!» у храме-помніку да 9 мая адкрыецца музей памяці. Экспазіцыя раскажа аб найбуйнейшых бітвах, у якіх удзельнічалі беларусы: ад бітвы на Нямізе да вайны ў Афганістане. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца падрабязней з гісторыяй кожнай з капсул, закладзеных у крыпце. Пра гэта раскажуць фатаграфіі, каштоўныя гістарычныя артэфакты і знаходкі, перададзеныя ў дар музею прыхаджанамі храма.
Фота: БелТА
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «Воіны духу» пра подзвіг святароў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- На гарадскім бацькоўскім сходзе горада Мінска адбыўся паказ мастацка-дакументальнага фільма «Маміна пісьмо»
- Мітрапаліт Веніямін узначаліў вячэрню з чынам прабачэння ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
- У свята Хрышчэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
- У свята Ражджаства Хрыстова Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.