У Жыровіцкай абіцелі адбыўся сход духавенства Навагрудскай епархіі

23 красавіка 2019

top.jpg

19 красавіка ва Успенскім Жыровіцкім манастыры адбыўся сход духавенства Навагрудскай епархіі.

Пачаўся сход з агульнай споведзі ў Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі і Бажэственнай літургіі, якую ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый у саслужэнні духавенства епархіі. Усе святары прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.

Пасяджэнне епархіяльнага сходу прайшло ў актавай зале семінарыі. Высокапраасвяшчэнны ўладыка звярнуўся да прысутных з дакладам, які змяшчаў аналіз унутрыепархіяльнага жыцця за перыяд, які прайшоў з апошняга сходу.

Была дадзена станоўчая ацэнка духоўна-асветніцкай работы ў благачыннях. Архіерэй адзначыў добрую арганізацыю і годны ўзровень правядзення мерапрыемстваў, якія праходзілі ў свята Ражджаства Хрвстовага, перыяд Святак і Вялікага посту.

Асаблівую ўвагу кіруючы архіерэй надаў пытанням арганізацыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі (9 мая) і Дня абароны дзяцей (1 чэрвеня), якія рэкамендаваў праводзіць у парафіях благачынняў сумесна з прадстаўнікамі мясцовых уладаў. Архіепіскап Гурый звярнуўся да прысутных з просьбай не пакідаць добрай традыцыі ўборкі могілак напярэдадні Радаўніцы па меры патрэбы.

Уладыка нагадаў, што святарам неабходна пабываць на ўрачыстых школьных лінейках, апошнім званку, даць наказ хлопцам і дзяўчатам малітвай і добрым словам на дарослае жыццё.

Протадыякан Генадзь Малееў, клірык Свята-Траецкага сабора горада Слоніма, распавёў аб тэмах і пытаннях, якія неабходна будзе вывучыць ў рамках штогадовай пераатэстацыі святароў епархіі, і агучыў графік апошняй на 2019 год.

Свяшчэннік Ігар Бабанаў паведаміў аб правядзенні са святарамі ў благачыннях заняткаў на тэму: «Прававыя і эканамічныя асновы дзейнасці парафіі».

З паведамленнем аб правядзенні мерапрыемстваў у свята Вялікадня і дзень жанчын-міраносіц выступіў сакратар НЕУ протаіерэй Анатоль Герасімук. Асаблівую ўвагу ён надаў ўвекавечанню памяці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) і святкавання 180-годдзя Полацкага сабора.

У завяршэнне сходу са словам настаўлення да святароў звярнуўся духаўнік Навагрудскай епархіі протаіерэй Уладзімір Гушча.

Навагрудская епархія Church.by