У Віцебску адбыліся II велікодныя гульні паміж ВНУ

08 мая 2019

top.jpg

У спартыўнай зале УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» прайшлі II велікодныя адкрытыя гарадскія спартыўныя гульні паміж ВНУ Віцебска.

Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступілі Віцебская епархія і Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны пры ўдзеле УА «Віцебскі дзяржаўны ордэна «Дружбы Народаў» медыцынскі ўніверсітэт» і УА «Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава».

У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды: ВДУ імя П. М. Машэрава, Віцебскай ветэрынарнай акадэміі, Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскай духоўнай семінарыі.

Перад пачаткам спаборніцтваў удзельнікаў павіталі рэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка і кіраўнік аддзела па справах моладзі Віцебскай епархіі протаіерэй Аляксандр Кавалёў.

Падчас спаборніцтваў студэнты прынялі ўдзел у дзесяці конкурсах: «Кенгуру» (скачкі з заціснутым паміж каленамі мячом), «Непаслухмяны абруч» (бег абручом, які каціцца), «Перадаў — сядай» (кідкі мяча ад капітана да кожнага з членаў каманды), «Снайпер» (кідкі мяча ў баскетбольнае кальцо), «Самы скачучы» (скачкі на скакалцы), «Агульная даўжыня» (скачкі ў даўжыню), «Пакаці мяч» (перасоўванне валейбольнага мяча з дапамогай гімнастычнай палкі), «Перанос мяча» (бег з двума валейбольнымі і адным баскетбольным мячом), «Эстафета з паваротамі» (бег з падвойным абгінаннем конусу), «Перацягванне каната». Большая частка спаборніцтваў праходзіла ў форме эстафеты.

Каманды ацэньвала камісія, у склад якой увайшлі: протаіерэй Аляксандр Кавалёў, дырэктар спартыўнага клуба ветэрынарнай акадэміі Віктар Іосіфавіч Васюцёнак, супрацоўнік аддзела па выхаваўчай рабоце ветэрынарнай акадэміі Аляксей Дзмітрыевіч Каракоў.

Па выніках усіх конкурсаў пераможцам спаборніцтваў стала каманда Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

У завяршэнне усім камандам былі ўручаны дыпломы і велікодныя кулічы. Пераможцы і прызёры спартыўных гульняў таксама атрымалі кубкі, адпаведныя кожнаму з занятых месцаў.

Віцебская епархія / Church.by