У Ветцы прайшла выстаўка рэпрадукцый пскоўскіх і наўгародскіх фрэсак

05 кастрычніка 2019

top.jpg

Па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана 1 кастрычніка ў горадзе Ветцы прайшла выстаўка рэпрадукцый Пскоўскага і Наўгародскага фрэскавага жывапісу XI-XII стагоддзяў «Вобраз. Традыцыя. Час». У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел настаяцель прыхода храма святой велікамучаніцы Варвары аграгарадка Баравікі Светлагорскага раёна архімандрыт Аляксій (Жэлянок), духавенства Чачэрскага благачыння, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 1 горада Веткі», ДУА «Гімназія горада Веткі», выхаванцы дзіцячага садка.

Архімандрыт Аляксій (Жэлянок) распавёў прысутным пра храмавыя фрэскі і гісторыю фарміравання экспазіцыі, а таксама выказаў падзяку за арганізацыю мерапрыемства. Настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Ветцы протаіерэй Міхаіл Барысёнак павіншаваў з Днём пажылых людзей шаноўных наведвальнікаў выстаўкі.

Гомельская епархія / Church.by