У Троіцкую памінальную суботу Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў богаслужэнне ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава

19 чэрвеня 2021

top.jpg

19 чэрвеня 2021 года, у Троіцкую памінальную суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; благачынны Жодзінскай царкоўнай акругі, настаяцель храма іконы Божай Маці «Збавіцельніца» пратаіерэй Мікалай Цюцюннікаў; благачынны Слуцкай акругі, ключнік кафедральнага сабора Архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку протаіерэй Ігар Штэпа; ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова горада Барысава іерэй Ігар Васько; клірыкі кафедральнага сабора.

Дыяканскі чын узначаліў клірык сабора дыякан Уладзімір Букштуновіч.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Алы Кярко і дзіцячы хор пад кіраўніцтвам рэгента Ксеніі Качаноўскай.

Падчас Бажэственнай літургіі была здзейснена свяшчэнніцкая хіратонія дыякана кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава Віктара Бардзіяна.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў іерэй Дзімітрый Качаноўскі.

Пасля адпусту Літургіі Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў сакратара Барысаўскай епархіі протаіерэя Аляксандра Вярбілу з 25-годдзем свяшчэнніцкай хіратоніі.

Далей Высокапраасвяшчэннейшы ўладыка абвясціў рашэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 8 чэрвеня 2021 года аб прызначэнні старшынёй Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэя Ігара Васько.

Затым мітрапаліт Веніямін павіншаваў з іерэйскай хіратоніяй Віктара Бардзіяна і даў наказ на яго на свяшчэнніцкае служэнне.

Далей Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне, таксама сваё пастырскае благаславенне перадаў іерэй Віктар Бардзіян.

Напрыканцы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў паніхіду.

Барысаўская епархія/Church.by 

Фотарэпартаж