У суботу тыдня 21-га пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Барысаглебскім храме горада Навагрудка

09 лістапада 2019

top.jpg

9 лістапада 2019 года, у суботу сядміцы 21-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейснілі Бажэственную літургію ў храме ў гонар святых дабраверных князёў-страстацерпцаў Барыса і Глеба (у святым Хрышчэнні Рамана і Давіда) горада Навагрудка.

Візіт Патрыяршага Экзарха ў Навагрудскую епархію і святочнае богаслужэнне былі прымеркаваны да 500-годдзя з дня асвячэння Барысаглебскага храма.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма протаіерэй Мікалай Касяк і клірыкі Навагрудскай епархіі.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Дзмітрый Сёмуха.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор браціі Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад кіраваннем іерэя Яўгена Барташэвіча.

На богаслужэнні прысутнічалі старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Аляксандравіч Федчанка, загадчык сектара па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Цімафеевіч Скрыпко і іншыя афіцыйныя асобы.

Па заканчэнні Бажэственнай літургіі архіепіскап Гурый звярнуўся да мітрапаліта Паўла з прывітальным словам. Уладыка Гурый сардэчна падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за сумесную малітву і наведванне парафіі.

Да ўсіх прысутных са словамі віншавання звярнуліся таксама старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Аляксандравіч Федчанка і загадчык сектара па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Цімафеевіч Скрыпко.

Уладыка Экзарх падзякаваў уладыку Гурыя, Сяргея Аляксандравіча і Уладзіміра Цімафеевіча за цёплыя словы, а затым звярнуўся да ўсіх, хто маліўся ў храме, са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і заклікаў на тых, хто сабраўся Божае благаславенне.

На памяць аб сумеснай малітве ўладыка Павел уручыў усім ушанаваўшым свята іконкі святых дабраверных князёў Барыса і Глеба.

Church.by

Фотарэпартаж