У сотую гадавіну расстрэлу Царскай сям'і Прадстаяцель Рускай Царквы здзейсніў Літургію на плошчы перад Храмам на Крыві ў Екацярынбургу

17 ліпеня 2018

top.jpg

У ноч з 16 на 17 ліпеня 2018 года, у сотую гадавіну расстрэлу Царскай сям'і, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію на памосце перад Храмам-помнікам на Крыві ў гонар Усіх святых, у зямлі Расійскай праслаўленых, у Екацярынбургу. Памост быў устаноўлены на пляцоўцы перад брамай ніжняга храма, дзе знаходзіцца «Царскі пакой» — прыдзел ў гонар святых Царскіх страстацерпцаў, збудаваны на месцы забойства Царскай сям'і.

Богаслужэнне на месцы мучаніцкай смерці святых Царскіх страстацерпцаў і іх верных слуг стала кульмінацыяй Царскіх дзён у Екацярынбургскай мітраполіі, прысвечаных стагоддзю трагічных падзей. Святыя Царскія пакутнікі: імператар Мікалай Аляксандравіч, імператрыца Аляксандра Фёдараўна, цэсарэвіч Аляксій, вялікія князёўны Вольга, Таццяна, Марыя, Анастасія прынялі мучаніцкі скон 100 гадоў таму, у ноч з 16 на 17 ліпеня 1918 года, у склепе Іпацьцеўскага дома. У 2000-2003 гадах на месцы знесенага ў 1977 годзе Іпацьцеўскага дома быў пабудаваны Храм-помнік на Крыві.

Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў; мітрапаліт Уладзівастоцкі і Прыморскі Веніямін; мітрапаліт Екацярынбургскі і Верхатурскі Кірыл; мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк, старшыня Фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Чалябінскі і Міяскі Нікадзім; мітрапаліт Ханты-Мансійскі і Сургуцкі Павел; мітрапаліт Барнаульскі і Алтайскі Сергій; архіепіскап Бакінскі і Азербайджанскі Аляксандр; архіепіскап Чыкагскі і Сярэдне-Амерыканскі Пётр; архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; архіепіскап Салехардскі і Нова-Урэнгойскі Мікалай; архіепіскап Ягор'еўскі Матфей; епіскап Даўгаўпілскі і Рэзэкненскі Аляксандр; епіскап Сіэтлійскі Феадосій; епіскап Канберскі Георгій; епіскап Корсунскі Нестар; епіскап Ісількульскі і Руска-Палянскі Феадосій; епіскап Калачынскі і Муромцаўскі Пётр; епіскап Тарскі і Цюкалінскі Савацій; епіскап Душанбінскі і Таджыкістанскі Піцірым; епіскап Марыінскі і Юргінскі Інакенцій; епіскап Магнітагорскі і Верхнеуральскі Інакенцій; епіскап Ахтубінскі і Енатаеўскі Антоній; епіскап Рубцоўскі і Алейскі Раман; епіскап Севераморскі і Умбскі Мітрафан; епіскап Каменскі і Алапаеўскі Мяфодзій; епіскап Троіцкі і Южнауральскі Грыгорый; епіскап Шчыгроўскі і Мантураўскі Паісій; епіскап Ніжнетагільскі і Неўянскі Яўген; епіскап Златавустаўскі і Саткінскі Вікенцій; епіскап Сяроўскі і Краснотур'інскі Аляксій; протаіерэй Максім Міняйла, старэйшы святар Храма на Крыві; іераманах Кірыл (Карытко), сакратар епархіяльнага ўпраўлення Екацярынбургскай епархіі; духавенства Екацярынбургскай мітраполіі.

Богаслужэнне наведалі: паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта ў Уральскай федэральнай акрузе М.М. Цуканаў; губернатар Свярдлоўскай вобласці Я. У. Куйвашаў; старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў С. А. Гаўрылаў; старшыня Заканадаўчага сходу Свярдлоўскай вобласці Л. В. Бабушкіна; старшыня Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства С. В. Сцяпашын; старшыня Назіральнага савета фонду «Лізавецінска-Сергіеўскае асветніцкае таварыства» Г. В. Громава; кіраўніцтва Свярдлоўскай вобласці і горада Екацярынбурга; прадстаўнікі Дома Раманавых: вялікая княгіня М. У. Раманава, В. М. Кулікоўская-Раманава, П. Э. Кулікоўскі-Раманаў, Л. А. Кулікоўская-Раманава.

За Літургіяй маліліся жыхары Екацярынбурга і шматлікія паломнікі, якія прыбылі ў сталіцу Урала з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама з замежных краін — Азербайджана, Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Казахстана, Кіргізіі, Кітая, Літвы, Малдовы, Новай Зеландыі, Сербіі, ЗША, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана, Украіны, Францыі, Эстоніі, Паўднёвай Карэі, Японіі. Недалёка ад храма быў арганізаваны намётавы гарадок для харчавання і адпачынку паломнікаў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор духавенства Екацярынбургскай епархіі (рэгент — свяшчэннік Аляксій Русін) і архіерэйскі хор Свята-Траецкага кафедральнага сабора Екацярынбурга (рэгент — М. Ю. Літвіненка).

Прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння ішла на тэлеканале «Саюз» і на партале Патрыярхія.ru. Шматлікія вернікі назіралі за трансляцыяй на вялікіх экранах, усталяваных на Царскай вуліцы побач з Храмам на Крыві.

Пасля сугубай екценні Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы узнёс малітву аб міры на Украіне.

У памінальную екценню было ўключана прашэнне: «Яшчэ молімся аб супакоі душ спачылых рабоў Божых на месцы гэтым забітых Іаана, Аляксія, Ганны і ўсіх у час лютых ганенняў ад бязбожнікаў забітых; у лагерах, у вязніцах і ў кайданах ад ран, хвароб і голаду памерлых; у горкіх працах закатаваных і ўсіх, хто ў подзвігу вызнаўчым падвізаўся, і каб дараваўся ім усякі грэх вольны ж і міжвольны».

Перад прычашчэннем міран Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да вернікаў з Першасвяціцельскім словам.

Свяцейшы ўладыка перадаў у дар Храму на Крыві вынасны крыж, для іншых храмаў Екацярынбургскай епархіі — 15 напрастольных Евангелляў.

Па завяршэнні Бажэственнай літургіі Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў традыцыйны Царскі хрэсны ход ад месца мучаніцкай смерці святых Царскіх страстацерпцаў і іх верных слуг да манастыра святых Царскіх страстацерпцаў ва ўрочышчы Ганіна Яма (адлегласць 21 км). Маршрут хрэснага ходу: вул Царская — вул. Талмачова — пр. Леніна — вул. Тацішчава — вул. Бебеля — вул. Тэхнічная — вул Рашоцкая — Чыгуначны лесапарк — пасёлак Шувакіш — урочышча Ганіна Яма.

Фота: сайт Екацярынбургскай епархіі 

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by