У салігорскім кафедральным саборы была здзейсненая Літургія для выхаванцаў ЦКРНіР

30 красавіка 2017

top.jpg

27 красавіка па ініцыятыве моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні ў кафедральным саборы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы горада Салігорска адбылася чарговая Бажэственная літургія для выхаванцаў Салігорскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Богаслужэнне ўзначаліў іерэй Дзмітрый Ляўчук, клірык прыхода святой вялікамучаніцы Варвары горада Салігорска.

Літургічныя спевы выканаў мужчынскі хор пад кіраўніцтвам дыякана Дзімітрыя Новікава.

Усе прысутныя дзеці прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.

Пасля богаслужэння свяшчэннік Дзмітрый Ляўчук прамовіў пропаведзь, у якой заклікаў усіх не сумаваць у цяжкія хвіліны жыцця.

— Нават тады, калі мы адчуваем адзіноту і пакінутасць, Гасподзь знаходзіцца побач і нас падтрымлівае, — сказаў айцец Дзімітрый.

Слуцкая епархія / Church.by