- Навіны
- Сінод
- Беларускі Экзархат
- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
- Брэсцкая епархія
- Віцебская епархія
- Гомельская епархія
- Гродзенская епархія
- Лідская епархія
- Мінская епархія
- Магілеўская епархія
- Маладзечанская епархія
- Навагрудская епархія
- Пінская епархія
- Полацкая епархія
- Слуцкая епархія
- Тураўская епархія
- Арганізацыі
- Дакументы
- Публікацыі
- Кантакты
У Рэспубліцы Беларусь прадставілі двухтомнае выданне, прысвечанае свяшчэннамучаніку Іаану (Померу)
13 лютага 20202-4 лютага 2020 года ў Рэспубліцы Беларусь адбыліся прэзентацыі двухтомнага выдання, прысвечанага аднаму з выдатных іерархаў Рускай Праваслаўнай Царквы XX стагоддзя-свяшчэннамучаніку Іаану (Померу) (1876 — 1934), архіепіскапу Рыжскаму.
Першая прэзентацыя выдання на беларускай зямлі адбылася 2 лютага ў Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Адкрываючы мерапрыемства, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт Аляксандр Слесараў прадставіў прысутным аўтара, рэдактара і складальніка абодвух тамоў кнігі, дацэнта Пензенскай духоўнай семінарыі Кіру Арыставу і рэцэнзента выданняў, прафесара Пензенскай духоўнай семінарыі Ірыну Маславу. У пачатку сустрэчы прадстаўнікі Пензенскай епархіі ад імя мітрапаліта Пензенскага і Ніжнеломаўскага Серафіма паднеслі ў дар Мінскай духоўнай семінарыі абраз свяціцеля Інакенція Пензенскага.
Кіра Арыстава распавяла прысутным аб жыцці і няпростым архіпастырскім служэнні свяшчэннамучаніка Іаана, паведаміла аб далейшай працы па ўвекавечанню памяці ўладыкі і адказала на шматлікія пытанні аўдыторыі. Падводзячы вынік мерапрыемства, Аляксандр Слесараў падзякаваў Кіры Георгіеўне за цікавае выступленне і падзяліўся сваімі думкамі адносна важнасці развіцця традыцый памяці пра навамучанікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя. Па благаславенню мітрапаліта Пензенскага і Ніжнеломаўскага Серафіма ў дар бібліятэцы Мінскай духоўнай семінарыі было перададзена некалькі камплектаў выдання пра свяшчэннамучаніка Іаана (Помера).
3 лютага прэзентацыя кніг пра святара Іаана (Паммера) працягнулася ў Мінскай духоўнай акадэміі.
Сустрэча пачалася ўрачыстым падпісаннем Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Мінскай духоўнай акадэміяй і Пензенскай духоўнай семінарыяй. Затым Кіра Арыстава выступіла з прэзентацыяй выдання і адказала на пытанні слухачоў. У дар Мінскай духоўнай акадэміі ў знак працягу супрацоўніцтва ад Пензенскай епархіі Кіра Георгіеўна перадала прадстаўленую кнігу. Мадэратарам сустрэчы выступіў Аляксандр Слесараў. На сустрэчы прысутнічалі рэктар, выкладчыкі і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі.
Завяршылася паездка на беларускую зямлю прэзентацыяй кніг 4 лютага ў Духоўна-асветніцкім цэнтры Полацкай епархіі. Выступаючы перад прысутнымі, Кіра Арыстава распавяла аб жыцці і подзвігу свяшчэннамучаніка Іаана. «Я жадаю навучыцца ў свяшчэннамучаніка бясстрашнай барацьбе за праўду Божую і праўду жыцця», — адзначыла Кіра Георгіеўна і перадала прадстаўленыя кнігі ў фонд Духоўна-асветніцкага цэнтра. Мадэратарам мерапрыемства таксама выступіў Аляксандр Слесараў.
Пасля прэзентацыі старшыня арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Надзея Юзэфовіч падзякавала за працу рэдактара і укладальніка кніг і паднесла падарунак, зроблены рукамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць нядзельную школу для дарослых у Духоўна-асветніцкім цэнтры.
Жыццёвы шлях свяшчэннамучаніка Іаана звязаны з беларускім краем, дзе ён у 1912 годзе пачаў служэнне ў якасці епіскапа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі. Пазней свяціцель праявіў сябе ў супрацьстаянні расколу абнаўленчага тыпу на тэрыторыі Пензенскай губерні. У 1921 годзе епіскап Іаан атрымаў прызначэнне на служэнне ў Латвіі, дзе паслядоўна адстойваў царкоўныя інтарэсы і праводзіў лінію на захаванне кананічнага адзінства Рускай Праваслаўнай Царквы. У ноч з 11 на 12 кастрычніка 1934 года невядомыя падвергнулі свяціцеля страшным катаванням і пасля стрэлу ў скронь спалілі. Злачынства да гэтага дня застаецца нераскрытым. Рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў 2001 годзе архіепіскап Рыжскі і Латвійскі Георгій (Помер) прылічаны да Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- Telegram
- Viber
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Skype
- LiveJournal
- На тэлеканале «Беларусь 1» выйшла перадача «Адзін дзень», прысвечаная Жыровіцкаму мужчынскаму манастыру [+відэа]
- Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел здзейсніў чын асвячэння падмурка храма-капліцы на месцы спачыну блажэннай Валянціны Мінскай
- У Нясвіжскім замку прайшоў Міжнародны фестываль хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае» [+відэа]
- Завяршыўся шасцідзённы велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 900-годдзю заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра
- Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры [+відэа]
- Пабачыла свет кніга «Гістарычнае апісанне Полацкай епархіі і ўсіх манастыроў, якія ў гэтай епархіі знаходзяцца»
- Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар вялікамучаніцы Марыны Антыяхійскай у горадзе Камянцы
Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай Царквы
© Беларуская Праваслаўная Царква 2019
Пры перадруку матэрыялаў спасылка на church.by абавязковая.
Калі вы хочаце задаць пытанне ці выказаць свае меркаванне з нагоды сайта або артыкулаў,
напішыце нам, скарыстаўшыся паштовай формай.